«Жыццё як цуд» (сербск.: Живот је чудо) -- мастацкі фільм Сербска-чарнагорскай супольнасці і Францыі, трагікамедыя рэжысёра Эміра Кустурыцы 2004 года. Кустурыца зрабіў сваю антываенную карціну добрай і аптымістычнай. Ён распавядае, як моцныя пачуцці ўзнікаюць і квітнеюць нават у самых страшных абставінах.

Жыццё як цудM:
сербск.: Život je čudo
сербск.: Живот је чудо
Постар фільма
Жанры драматычны фільм, кінакамедыя[2], музычны фільм[d] і ваенны фільм[d]
Рэжысёр
Прадзюсары
Сцэнарысты
У галоўных
ролях
Аператар
Кампазітар
Працягласць 154 хв.
Краіны
Мова сербская мова
Год 2004 і 16 чэрвеня 2005[1]
IMDb ID 0322420
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

1992 год, Боснія. Галоўны герой стужкі, інжынер Лука, неўзабаве па пачатку вайны ў Югаславіі страціў сына — таго бяруць у палон. У адказ мясцовыя жыхары захопліваюць дзяўчыну-мусульманку і прапануюць Луку абмяняць яе на сына. Але з часам паміж Лукам і палоннай узнікаюць пачуцці, і галоўны герой ужо не можа ад яе адмовіцца[5].

Зноскі

правіць