Хрыстос прызямліўся ў Гародні (фільм)

фільм кінастудыі «Беларусьфільм»

«Хрысто́с прызямлі́ўся ў Гаро́дні»(альбо «Жыціе і ўзнясенне Юрася Братчыка») — фільм кінастудыі «Беларусьфільм», зняты ў 1967 годзе і адноўлены ў 1989 годзе. Сцэнарый фільма зрабіўся асновай для рамана Уладзіміра Караткевіча «Хрыстос прызямліўся ў Гародні».

Хрыстос прызямліўся ў ГародніM:
руск.: Житие и вознесение Юрася Братчика
Постар фільма
Жанр прыгодніцкі фільм і драматычны фільм
Рэжысёр Уладзімір Сяргеевіч Бычкоў, Сяргей Канстанцінавіч Скварцоў
Сцэнарыст
У галоўных
ролях
Аператар
Кампазітар
Кінакампанія «Беларусьфільм»
Працягласць 1 гадзіна 22 хвіліны
Краіна
Мова руская, беларуская
Год 1967 (адноўлены ў 1989)
IMDb ID 0258330

Толькі ў 1989 годзе фільм быў адноўлены і паказаны публічна.

Сюжэт правіць

У старадаўнія часы голаду і татарскіх набегаў акцёр-сатырык Юрась Братчык з’яўляецца перад народам у абліччы Хрыста, і народ верыць у цуд. Гэтым вырашае скарыстацца хітры манах Басяцкі. Юрася і яго сяброў — «апосталаў» арыштоўваюць па загадзе кардынала, грыміруюць, апранаюць у адпаведныя адзенні і выводзяць да народа. Галодны люд пачынае маліць пра хлеб, і Юрась вядзе натоўп да засекаў багацеяў. Збегшы ад кардынала, Юрась з сябрамі хаваецца ў жаночым кляштары. З дапамогай народу яны разбіваюць і татараў, і войска кардынала.

Зноскі

Спасылкі правіць