Жыцік расстаўлены

Жыцік расстаўлены[3], Жытвіца, Жыцік[4], Дурнап’ян[5][6][7] (Lolium remotum) — від раслін сямейства Метлюжковыя (Poaceae). Від утвораны сярэднім чынам паміж кросбрыдынгам і інбрыдынгам і блізкі да жыцікам ап’яняючым (Lolium temulentum)[8].

Жыцік расстаўлены
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Lolium remotum


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  40896
NCBI  89675
EOL  1114467
IPNI  407500-1
TPL  kew-422871

Апісанне правіць

 
Батанічная ілюстрацыя

Аднагадовая расліна 30-60 (100) см даўжынёй; сцёблы прамыя. Лігула 1-2.5 мм даўжынёй, абрэзаная. Ліставыя пласціны лінейныя, 10-26 см x 1-6.5 мм, паверхні гладкія або шурпатыя ніжэй суквецця[7][9][10].

Каласы 6-13 (23) см даўжынёй, з гладкай воссю. Каласковыя лускі карацей каласка, 6-10(16) мм даўжынёй. Ніжняя кветкавая луска 4-5 мм даўжынёй. Пылавікоў 3; 1.6-2.2 мм даўжынёй. Зярняўка прадаўгаватая або яйкападобная, 3.2-4.5 мм даўжынёй, у 2-3 разы больш у даўжыню, чым у шырыню. 2n = 14[7][9][10].

Распаўсюджанне правіць

Натуралізаваны від: Ірак, Афганістан, Іран, Кітай, Індыя, Пакістан, Аўстралія, Расія, Беларусь, Украіна, Іспанія (Лас-Пальмас, Санта-Крус на Тэнэрыфэ), Аргенціна[9][11][12].

Ва Украіне расце як пустазелле ў пасевах ільну: вядомыя адзінкавыя месцазнаходжанні ў Львоўскай, Ровенскай, Жытомірскай і Сумскай абласцях[7].

Зноскі правіць

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісванай у гэтым артыкуле групы раслін да класа аднадольных гл. раздзел «Сістэмы APG» артыкула «Аднадольныя».
  3. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 76. — 160 с. — 2 350 экз.
  4. Васількоў І. Г. Матэрыялы да флоры Горацкага раёна. Праца навуковага таварыства па вывучэнню Беларусі, т. III. Горы-Горкі, 1927
  5. Ганчарык М. М. Беларускія назвы раслін. Праца навуковага таварыства па вывучэнню Беларусі, т. II і IV. Горы-Горки, 1927
  6. Шатэрнік М. В. Краёвы слоўнік Чэрвеньшчыны. Мінск, 1929
  7. а б в г Доброчаева Д. Н., Котов М. И., Прокудин Ю. Н., и др. Определитель высших растений Украины. — К., 1987. — С. 455. (руск.) (укр.)
  8. Guan, X.; Yuyama, N.; Stewart, A.; Ding, C.; Xu, N.; Kiyoshi, T.; Cai, H. Genetic Diversity and Structure of Lolium Species Surveyed on Nuclear Simple Sequence Repeat and Cytoplasmic Markers // Frontiers in plant science. — 2017. — В. 8. — DOI:10.3389/fpls.2017.00584 (англ.)
  9. а б в plantsoftheworldonline.org. (англ.)
  10. а б efloras.org. (англ.)
  11. npgsweb.ars-grin.gov. (англ.)
  12. bgbm.org. (англ.)