Жэо́да, жэод, жаода (фр.: géode ад стар.-грэч.: γεοειδής або γεώδης — «землепадобны») — геалагічнае ўтварэнне, замкнутая поласць ў асадкавых (пераважна ў вапнавых) або некаторых вулканічных пародах, часткова, або амаль цалкам запоўненая крышталічным мінеральным рэчывам, аграгатамі мінералаў; поўная буйная сакрэцыя. Сустракаюцца разнастайныя формы жэоды, але часцей яна ізаметрычная, акруглая, эліпсападобная і інш.[1]

Распіленая і адпаліраваная жэода
Унутраная частка вялікай жэоды выслана крышталікамі аметысту

Фарміраванне правіць

Жэоды могуць узнікаць ў любой поласці, але тэрмін звычайна выкарыстоўваецца для больш ці менш акруглых утварэнняў у магматычных і асадкавых пародах. Яны могуць з’яўляцца, як пузыркі газу ў магматычных пародах, ствараючы акруглыя поласці, напрыклад у базальтавай лаве, такое можна назіраць на амерыканскім Сярэднім Захадзе. Пасля зацвердзявання пароды вакол поласці, раствораныя сілікаты і/або карбанаты асядаюць на ўнутранай паверхні. З часам павольная падача мінеральных кампанентаў з падземных вод або гідратэрмальных раствораў дазваляе крышталям утварацца ўнутры полай камеры. Карэнныя пароды, якія ўтрымліваюць жэоды, у выніку выветрываюцца і раскладаюцца, пакідаючы іх на паверхні, калі яны складаюцца з трывалага матэрыялу, такога як кварц.[2]

Афарбоўка правіць

 

Афарбоўка жэод з’яўляецца рэзультатам прымесяў. Аксіды жалеза надаюць крэмністым растворам адценні ржы, такое звычайна назіраецца ў афарбаваным жалезам кварцам. Большасць жэод утрымліваюць празрыстыя крышталі кварцу. У той жа час некаторыя могуць мець фіялетавыя крышталі аметысту, або агат, халцэдон, ямшу. Яшчэ сустракаюцца прыклады з утрыманнем кальцыту, даламіту і г.д. Няма простага спосабу даведацца, што знаходзіцца ўнутры жэоды, пакуль ён не разрэзаны, ці не разбіты на часткі. Тым не менш, жэоды з аднаго канкрэтнага месца падобныя па знешнім выглядзе.

Жэоды афарбоўваюцца ў штучныя колеры.[3] Узоры жэод, якія маюць незвычайныя колеры ў большасці выпадкаў былі сінтэтычна зменены.

Будова жэоды правіць

У жэодах мінеральнае рэчыва адкладаецца пластамі, ад сценак да цэнтра, а ў выпадку рытмічнасці працэсаў паступлення мінеральнага рэчыва, утвараюцца канцэнтрычныя занальныя пласты (напрыклад у агатах) або друзавыя коркі, якія напластоўваюцца адна на адну. Паверхня ўнутранай поласці жэоды можа быць ўтворана крышталямі, пупышкападобнай коркай, сталактытападобнымі нацёкамі і іншымі мінеральнымі агрэгатамі. Самыя вялікія жэоды могуць дасягаць памераў больш 1 м. Маленькія жэоды называюць міндалінамі (мінімальная велічыня — меней 1 см).

Асабліва часта сустракаюцца жэоды, якія складаюцца з мінералаў групы кварца. Але звычайнымі з’яўляюцца і жэоды з іншых мінералаў.

Распаўсюджанасць правіць

 
Флюарыт і кальцыт на кварцавых сталактытах у жэодзе

Жэоды распаўсюджаны ў некаторых штатах ЗША (у асноўным у Індыяне, Аяве, Місуры, Заходнім Ілінойсе, Кентукі і Юце). Таксама яны распаўсюджаны ў Бразіліі, Намібіі і Мексіцы.[2] Яшчэ багата жэод прысутнічае на Мендып Хілз у графстве Сомерсет у Вялікабрытаніі, дзе яны вядомыя, як «бульбяныя камяні».[4]

Упадзіны і крышталічныя пячоры правіць

У 2000 годзе каманда геолагаў знайшла пячору, якая напоўнена гіганцкімі крышталямі гіпсу ў закінутым срэбным рудніку паблізу ад Альмерыі ў Іспаніі. Поласць, памерамі 1,8 × 1,7 метра, і даўжынёй 8 метраў стала самай вялікай са знойдзеных у свеце крышталічных пячор.[5] Уваход у пячору заблакавалі, заваліўшы пяццю тонамі камянёў, і яго ахоўвае паліцыя (для прадухілення нападаў злодзеяў). Згодна з геалагічнымі мадэлямі пячора ўтварылася ў час месінскага піка салёнасці, 6 мільёнаў гадоў таму, калі Міжземнае мора выпарылася і пакінула тоўстыя пласты солевых асадкаў. Пячора ў цяперашні час недаступная для турыстаў.

Зноскі

  1. Уладзімір Філатаў Жэода: геалогія і жыццё. — Навука і жыццё, 2015. — № 11. — С. 128-130.
  2. а б Geodes: The rocks with a crystal surprise inside!. geology.com. Праверана 30 снежня 2017.
  3. Geodes. geology.com.
  4. The Quarries. Dulcote, Somerset. Праверана 30 снежня 2017.
  5. Amos, Jonathan (12 June 2000). "Giant Crystal Cave Discovered". BBC. Праверана 3 September 2011.

Спасылкі правіць