Жэр (дэпартамент)

дэпартамент Францыі

Жэр (фр.: і акс.: Gers) — дэпартамент на паўднёвым захадзе Францыі, у перадгор'ях Пірэнеяў.

Жэр
Gers
Месцазнаходжанне
Дэпартамент Жэр на карце Францыі
Інфармацыя
Нумар: 32
Рэгіён: Поўдзень — Пірэнеі
Прэфектура: Ош
Супрэфектуры: Кандом
Міранд
Кантонаў: 31
Камун: 463
Прэзідэнт
генеральнага савета
:
Філіп Мартэн
Статыстыка
Насельніцтва 89-е месца
 -1999 172,3 тыс.
Шчыльнасць насельніцтва: 28 чал/км²
Плошча: 6257 км²
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Плошча — 6,29 тыс. км². Адміністрацыйны цэнтр — горад Ош. Названы па рацэ Жэр. Уключае 31 кантон.

Насельніцтва (172,3 тыс. жых., 1999) — французы і (каля 10 %) імігранты (галоўным чынам іспанцы). Афіцыйная мова — французская, але некаторыя жыхары паўднёвай часткі дэпартамента выкарыстоўваюць гасконскую мову. На тэрыторыі Жэра — старадаўнія гарады Кандом, Лектур, Марсіяк, Флеранс і інш.

Геаграфія правіць

У паўднёвай частцы знаходзіцца плато Арманьяк, складзенае ледавіковымі і рачнымі наносамі, якое мякка паніжаецца з поўдня на поўнач, да даліны Гароны, і з усходу на захад. Плато перасякаецца далінамі рэк Адур, Жэр, Жэмон, Баіз і інш., якія адносяцца да басейна Гароны. Глебы глініста-крамянёвыя. Клімат марскі (сярэдняя тэмпература студзеня 4,8 °C, ліпеня — 20,5 °C). Большая частка тэрыторыі Жэра разарана, дубровы і (вышэй) яловыя лясы займаюць малаважную плошчу (засяроджаны галоўным чынам на поўдні, у межах плато Арманьяк).

Эканоміка правіць

Асновай эканомікі дэпартамента з'яўляецца сельская гаспадарка. Вырошчваецца пшаніца, кукуруза, вінаград. Жывёлагадоўля пераважае ў паўднёвай, узвышанай частцы (буйная рагатая скаціна, мулы, свінні). Прамысловасць развіта слаба, галоўную ролю адыгрывае перапрацоўка сельскагаспадарчай прадукцыі (мукамольная прамысловасць, вінаробства). У адміністрацыйным цэнтры дэпартамента — гандаль сельскагаспадарчымі таварамі.

Гісторыя правіць

Гістарычна тэрыторыя дэпартамента была часткай Гасконі.

Славутасці правіць

Зноскі

Спасылкі правіць

Афіцыйны сайт прэфектуры (на французскай мове)