Жэшаўскі ўніверсітэт

Жэшаўскі ўніверсітэт (польск.: Uniwersytet Rzeszowski) — польская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта і з сядзібай у горадзе Жэшаў.

Жэшоўскі ўніверсітэт
польск.: Uniwersytet Rzeszowski
Выява лагатыпа
Арыгінальная назва польск.: Uniwersytet Rzeszowski
Міжнародная назва University of Rzeszów
Заснаваны 2001
Тып класічны ўніверсітэт
Рэктар Сільвестр Чопэк
Рэктар Sylwester Czopek[d][1]
Студэнты 16 000
Краіна
Размяшчэнне Жэшаў
Юрыдычны адрас вул. Тадэуша Рэйтана 16с,
35-959 г. Жэшаў, Польшча
Сайт ur.edu.pl
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Гісторыя

правіць

Вытокі ўніверсітэта сягаюць 1965 года, калі была створана Вышэйшая педагагічная школа ў Жэшаве. У 1969 годзе ў Жэшаве быў створаны філіял Універсітэта Марыі Складоўскай-Кюры, а ў 1973 годзе — факультэт эканомікі вытворчасці і гандлю ў сельскай гаспадарцы Сельскагаспадарчага ўніверсітэта імя Гуга Калантая ў Кракаве. 1990-я гады азнаменаваліся інтэнсіўнымі намаганнямі па стварэнні асобнага ўніверсітэта.

1 верасня 2001 года з’яўляецца афіцыйнай датай стварэння ўніверсітэта, які быў утвораны ў выніку аб’яднання трох існуючых у Жэшаве вышэйшых навучальных устаноў: Вышэйшай педагагічнай школы, філіяла Універсітэта Марыі Складоўскай-Кюры, а таксама мясцовага факультэта Сельскагаспадарчай акадэміі. Першым рэктарам стаў прафесар Тадэуш Лютэк.

У 2006 годзе з нагоды пяцігоддзя ўніверсітэта ў якасці нябеснай апякункі ўніверсітэта была абраная Святая Ядвіга Анжуйская.

Структура

правіць
  • калегіум гуманітарных навук
  • калегіум сацыяльных навук
  • калегіум прыродазнаўчых навук
  • калегіум медыцынскіх навук

Крыніцы

правіць

Спасылкі

правіць