Жэшоўскі політэхнічны ўніверсітэт імя Ігнація Лукасевіча
Жэшоўскі політэхнічны ўніверсітэт імя Ігнація Лукасевіча (польск.: Politechnika Rzeszowska im. Ignacego Łukasiewicza) — польская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова тэхнічнага профілю са статусам універсітэта, якая знаходзіцца ў Жэшаве.
Жэшоўскі політэхнічны ўніверсітэт імя Ігнація Лукасевіча | |
---|---|
польск.: Politechnika Rzeszowska im. Ignacego Łukasiewicza | |
Арыгінальная назва | польск.: Politechnika Rzeszowska im. Ignacego Łukasiewicza |
Міжнародная назва | Rzeszów University of Technology |
Заснаваны | 1963 |
Рэарганізаваны | 1974 |
Тып | політэхніка |
Рэктар | Пётр Кашэльнік |
Рэктар | Piotr Koszelnik[d][1] |
Студэнты | 13 000 |
Краіна | |
Размяшчэнне | Жэшаў |
Юрыдычны адрас |
вул. Паўстанцаў Варшавы 12, 35-959 г. Жэшаў, Польшча |
Сайт | w.prz.edu.pl |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Гісторыя
правіцьУ 1951 годзе ў Жэшаве была створана Вячэрняя інжынерная школа, асноўнай задачай якой было навучанне механікаў. У 1952 годзе у выніку рэформы школа была падпарадкавана Вячэрняй інжынернай школе ў Кракаве. Тры гады празней, у 1955 годзе, пасля рэарганізацыі яе ў Кракаўскі політэхнічны ўніверсітэт, яна ўжо працавала ў якасці Механічнага факультэта Кракаўскага політэхнічнага ўніверсітэта з сядзібай у Жэшаве.
У 1963 годзе вучэльня ў Жэшаве стала самастойнай ВНУ - было створана Вышэйшае інжынернае вучылішча з агульнатэхнічным факультэтам і механічным факультэтам. З гэтага моманту пачаўся перыяд інтэнсіўнага развіцця вучэльні ў Жэшаве.
У 1965 годзе быў створаны электратэхнічны факультэт, у 1967 годзе - факультэт грамадзянскага будаўніцтва (ператвораны пазней у факультэт будаўніцтва і экалагічнай інжынерыі), а ў 1968 годзе - факультэт хімічнай тэхналогіі. У 1972 годзе на механічным факультэце было створана авіяцыйнае аддзяленне.
Атрыманыя ва ўсіх асноўных напрамках дзейнасці высокія вынікі прывялі да надання вучэльне поўнага акадэмічнага статусу. 1 кастрычніка 1974 года пастановай Савета міністраў ПНР быў створаны Жэшоўскі політэхнічны ўніверсітэт імя Ігнація Лукашэвіча.
Факультэты
правіць- Факультэт будаўніцтва, экалагічнай інжынерыі і архітэктуры
- Факультэт машынабудавання і авіацыі
- Факультэт хіміі
- Факультэт электратэхнікі і інфарматыкі
- Факультэт матэматыкі і прыкладной фізікі
- Факультэт упраўлення
- Механіка-тэхналагічны факультэт у Сталёвай Воле
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Жэшоўскі політэхнічны ўніверсітэт імя Ігнація Лукасевіча
- Афіцыйная інтэрнэт-старонка ўніверсітэта
- ↑ https://radon.nauka.gov.pl/dane/profil/63374761-1ae0-43c0-9fa0-dd7d530ea4ab Праверана 17 верасня 2022.
- ↑ Directory of Open Access Journals — 2003.
- ↑ (unspecified title) Праверана 22 мая 2022.