Жэшоўскі політэхнічны ўніверсітэт імя Ігнація Лукасевіча

Жэшоўскі політэхнічны ўніверсітэт імя Ігнація Лукасевіча (польск.: Politechnika Rzeszowska im. Ignacego Łukasiewicza) — польская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова тэхнічнага профілю са статусам універсітэта, якая знаходзіцца ў Жэшаве.

Жэшоўскі політэхнічны ўніверсітэт імя Ігнація Лукасевіча
польск.: Politechnika Rzeszowska im. Ignacego Łukasiewicza
Арыгінальная назва польск.: Politechnika Rzeszowska im. Ignacego Łukasiewicza
Міжнародная назва Rzeszów University of Technology
Заснаваны 1963
Рэарганізаваны 1974
Тып політэхніка
Рэктар Пётр Кашэльнік
Рэктар Piotr Koszelnik[d][1]
Студэнты 13 000
Размяшчэнне Жэшаў
Юрыдычны адрас вул. Паўстанцаў Варшавы 12,
35-959 г. Жэшаў, Польшча
Сайт w.prz.edu.pl
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Гісторыя правіць

У 1951 годзе ў Жэшаве была створана Вячэрняя інжынерная школа, асноўнай задачай якой было навучанне механікаў. У 1952 годзе у выніку рэформы школа была падпарадкавана Вячэрняй інжынернай школе ў Кракаве. Тры гады празней, у 1955 годзе, пасля рэарганізацыі яе ў Кракаўскі політэхнічны ўніверсітэт, яна ўжо працавала ў якасці Механічнага факультэта Кракаўскага політэхнічнага ўніверсітэта з сядзібай у Жэшаве.

У 1963 годзе вучэльня ў Жэшаве стала самастойнай ВНУ - было створана Вышэйшае інжынернае вучылішча з агульнатэхнічным факультэтам і механічным факультэтам. З гэтага моманту пачаўся перыяд інтэнсіўнага развіцця вучэльні ў Жэшаве.

У 1965 годзе быў створаны электратэхнічны факультэт, у 1967 годзе - факультэт грамадзянскага будаўніцтва (ператвораны пазней у факультэт будаўніцтва і экалагічнай інжынерыі), а ў 1968 годзе - факультэт хімічнай тэхналогіі. У 1972 годзе на механічным факультэце было створана авіяцыйнае аддзяленне.

Атрыманыя ва ўсіх асноўных напрамках дзейнасці высокія вынікі прывялі да надання вучэльне поўнага акадэмічнага статусу. 1 кастрычніка 1974 года пастановай Савета міністраў ПНР быў створаны Жэшоўскі політэхнічны ўніверсітэт імя Ігнація Лукашэвіча.

Факультэты правіць

  • Факультэт будаўніцтва, экалагічнай інжынерыі і архітэктуры
  • Факультэт машынабудавання і авіацыі
  • Факультэт хіміі
  • Факультэт электратэхнікі і інфарматыкі
  • Факультэт матэматыкі і прыкладной фізікі
  • Факультэт упраўлення
  • Механіка-тэхналагічны факультэт у Сталёвай Воле

Спасылкі правіць

  1. https://radon.nauka.gov.pl/dane/profil/63374761-1ae0-43c0-9fa0-dd7d530ea4ab Праверана 17 верасня 2022.