«Жэ́ўжык» — беларускі альманах для дзяцей ад 6 гадоў. Выходзіць з сакавіка 2019 года[1].

«Жэўжык»
Тып дзіцячы часопіс[d]
Заснавальнік Наталля Дзінкель
Выдавец «Кнігазбор»
Краіна Беларусь
Заснавана сакавік 2019
Тэматыка часопіс (для дзяцей дашкольнага і малодшага школьнага ўзросту)
Мова беларуская
Аб’ём 36 с. (2020)
Галоўны офіс Мінск
Тыраж 1000 (2020)
ISSN 978-985-722786-0
Вэб-сайт zeuzyk.club

У кожным нумары размяшчаюцца пазнавальная інфармацыя, разнастайныя займальныя заданні (галаваломкі, лабірынты, рэбусы і г.д.), коміксы, арыгінальныя майстар-класы.

Пяць нумароў выйшлі ў электроннай версіі, з іх першыя нумары былі два на 20 старонках, трэці, чацвёрты і пяты на 32 старонках. У снежні 2020 года шосты нумар выйшаў на паперы накладам 1000 асобнікаў на 36 старонках. Ён быў прысвечаны «Роднай мове».

У лістападзе 2021 года выйшаў другі друкаваны нумар пра музычныя інструменты на 52 старонках.

Зноскі

Спасылкі правіць