Забалацце (Баранавіцкі раён)

вёска ў Баранавіцкім раёне Брэсцкай вобласці Беларусі

За́балацце[1] (трансліт.: Zabalaccie, руск.: Заболотье) — вёска ў Баранавіцкім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Навамышскага сельсавета. Размешчана за 17 км на захад ад Баранавічаў, за 7 км ад чыгуначнай станцыі Дамашэвічы на лініі Баранавічы — Ліда.

Вёска
Забалацце
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Насельніцтва
  • 191 чал. (2019)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 163
Паштовыя індэксы
225337
Аўтамабільны код
1
СААТА
1204860027
Забалацце на карце Беларусі ±
Забалацце (Баранавіцкі раён) (Беларусь)
Забалацце (Баранавіцкі раён)
Забалацце (Баранавіцкі раён) (Брэсцкая вобласць)
Забалацце (Баранавіцкі раён)

Гісторыя правіць

У 1897 годзе вёска Навамышскай воласці Навагрудскага павета Мінскай губерні, працавалі хлебазапасны магазін і карчма.

З 1921 года ў складзе Польскай Рэспублікі, у Навамышскай гміне Баранавіцкага павета Навагрудскага ваяводства.

З 1939 года ў складзе БССР. З 15 студзеня 1940 года ў Навамышскім раёне Баранавіцкай, з 8 студзеня 1954 года Брэсцкай абласцей, з 8 красавіка 1957 года ў Баранавіцкім раёне.

У час Вялікай Айчыннай вайны з канца чэрвеня 1941 года да 8 ліпеня 1944 года вёска акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі. На франтах вайны загінула 38 вяскоўцаў.

Каля вёскі 8 ліпеня 1944 года вызначылася група савецкіх разведчыкаў, якія захапілі 6 мінамётаў, 4 радыёстанцыі і шмат іншай тэхнікі, узялі ў палон 7 нямецкіх салдат і афіцэраў. За гэты подзвіг сяржанту С. Ашыраву і радавому М. Яроміну было прысвоена званне Героя Савецкага Саюза.

Да 26 чэрвеня 2013 года вёска ўваходзіла ў склад Цешаўлянскага сельсавета[2].

Інфраструктура правіць

  • Саўгасная сядзіба
  • Сельскагаспадарчыя механічныя майстэрні
  • Ветэрынарны ўчастак
  • Дом быту
  • Базавая шкоола
  • Клуб
  • Бібліятэка
  • Аддзяленне сувязі
  • Магазін

Насельніцтва правіць

  • 45 двароў, 374 жыхары (1897)
  • 77 двароў, 604 жыхары (1909)
  • 41 дом, 259 жыхароў (1921)
  • 521 жыхар (1939)
  • 545 жыхароў (1970)
  • 139 двароў, 405 жыхароў (1998)
  • 143 гаспадаркі, 362 жыхары (2005)

Памятныя мясціны правіць

  • Помнік землякам

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2010.— 318 с. ISBN 978-985-458-198-9. (DJVU)
  2. Решение Брестский облсовет 286 26.06.2013 Об изменениях в административно-территориальном устройстве Барановичского района Брестской области (руск.). Архівавана з першакрыніцы 2 жніўня 2015. Праверана 2 жніўня 2015.

Літаратура правіць

  • Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя ў 15 тамах. Т. 3, кн. 1. Брэсцкая вобласць / пад навук. рэд. А. І. Лакоткі. — Мн.: БелЭн, 2006. ISBN 985-11-0373-X.

Спасылкі правіць