Забалоцкі сельсавет (Буда-Кашалёўскі раён)

былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Буда-Кашалёўскім раёне Гомельскай вобласці Беларусі

Забало́цкі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Буда-Кашалёўскага раёна Гомельскай вобласці Беларусі. Адміністрацыйны цэнтр — вёска Забалоцце.

Забалоцкі сельсавет
Краіна  Беларусь
Статус сельсавет
Уваходзіць у Буда-Кашалёўскі раён
Уключае 4 населеныя пункты
Адміністрацыйны цэнтр Забалоцце
Дата ўтварэння 20 жніўня 1924,
18 студзеня 1965
Дата скасавання 16 ліпеня 1954,
20 верасня 2002
Насельніцтва
  • 372 чал. (1999)
Часавы пояс UTC+03:00
Код аўтам. нумароў 3

Гісторыя правіць

Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Буда-Кашалёўскага раёна Бабруйскай акругі БССР. З 27 кастрычніка 1927 года ў складзе Гомельскай акругі. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Буда-Кашалёўскім раёне БССР. З 20 лютага 1938 года ў складзе Гомельскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Рагінскага сельсавета[1].

Утвораны зноў у складзе Буда-Кашалёўскага раёна Гомельскай вобласці 18 студзеня 1965 года з часткі Рагінскага сельсавета ў складзе 12 населеных пунктаў: Баркі, Вясёлы Курган, Вясёлы Пахар, Доўгі, Забалоцце, Засценны, Кучынск, Мікольск, Новае Забалоцце, Новая Харошаўка, Усход і Харошаўка[2]. На 1 студзеня 1974 года ў складзе Забалоцкага сельсавета 11 населеных пунктаў[3].

Сельсавет значна пацярпеў ад аварыі на ЧАЭС. 20 верасня 2002 года скасаваны, яго тэрыторыя далучана да Шырокаўскага сельсавета[4].

Склад правіць

На момант скасавання ў склад сельсавета ўваходзілі 4 населеныя пункты: вёскі Забалоцце, Харошаўка, пасёлкі Кучынск і Мікольск. Таксама ў склад Забалоцкага сельсавета ўваходзілі населеныя пункты, якія ўжо не існуюць: да 1939 года — хутары Дразды і Красніца, да 1976 года — пасёлак Новая Харошаўка, да 1996 года — пасёлкі Доўгі, Засценны, Курган, Новае Забалоцце, Пахар і Усход (жыхары пераселены ў сувязі з радыяцыйным забруджваннем).

Зноскі

  1. Указ Президиума Верховного Совета БССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Гомельской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
  2. Рашэнне выканкома Гомельскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 18 студзеня 1965 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1965, № 10 (1090).
  3. Белорусская ССР. Административно-территориальное деление. На 1 января 1974 года. (руск.). — Выданне 5-е. — Мн.: Беларусь, 1974. — С. 75. — 248 с. — 10 000 экз.
  4. Решение Гомельского облсовета депутатов от 20 сентября 2002 г. № 179 Об упразднении Бервеновского и Заболотского сельсоветов Буда-Кошелевского района и изменении границ Чеботовичского и Широковского сельсоветов Буда-Кошелевского района

Літаратура правіць

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.

Спасылкі правіць