Забастоўка шахцёраў у СССР у 1989 годзе

Забастоўка шахцёраў у СССР у 1989 годзе — адна з першых адкрытых масавых забастовак у СССР.

Забастоўка шахцёраў у СССР у 1989 годзе
Дата 11-30 ліпеня 1989 года
Месца  СССР
Прычыны таварны дэфіцыт, парушэнне ўмоў працы
Мэты паляпшэнне сацыяльна-эканамічнага становішча шахцёраў
Характарыстыка забастоўка
Вынік патрабаванні страйкоўцаў часткова выкананы
Бакі канфлікту
Саюз Савецкіх Сацыялістычных Рэспублік шахцёрскія стачачныя камітэты Саюз Савецкіх Сацыялістычных Рэспублік КПСС

Ход падзей правіць

Хваляванні ў шахцёрскім асяроддзі пачаліся яшчэ вясной 1989 года. З 2 сакавіка 1989-га года гарнякі шахты «Паўночная» ў Варкуце на працягу трох дзён трымалі забастоўку, дамогшыся замарожвання рашэння аб пераглядзе нормаў і прымусіўшы выплаціць належную ім прэмію. 3 красавіка на шахце імя «60-годдзя Ленінскага камсамола» ў Растоўскай вобласці 205 шахцёраў пасля змены адмовіліся выходзіць з забою, пратэстуючы супраць рэзкага зніжэння расцэнак за тону здабытага вугалю. З 4 па 8 красавіка ў Нарыльску спынілі працу тысячы гарнякоў 5-ці руднікоў Нарыльскага горна-металургічнага камбіната, з асноўнымі патрабаваннямі вярнуць разрады, якія існавалі да перагляду сістэмы аплаты працы, і выконваць нормы працы. Працу прыпынілі таксама гарнякі на шахтах Данбаса, Тульскай, Свярдлоўскай і Кемераўскай вобласці[1].

11 ліпеня 1989 года пачалася масавая забастоўка ўсіх вуглездабыўных прадпрыемстваў Междурэчанска Кемераўскай вобласці. Забастоўка шахцёраў Междурэчанска дала штуршок да забастоўкі гарнякоў не толькі на Кузбасе, але і на астатніх вугальных басейнах СССР. У перыяд з 11 па 17 ліпеня на Кузбасе страйкавала 165 прадпрыемстваў, на Данбасе ў перыяд з 19 па 30 ліпеня страйкавала 174 шахты, у Карагандзінскім вугальным басейне з 20 па 23 ліпеня страйкавала 26 шахт. У масавым страйку таксама ўдзельнічалі шахцёры Варкуты і Сахаліна[1].

У выніку забастовак урад СССР вырашыў пайсці на саступкі шахцёрскім стачкам і сесці за стол перамоваў. У выніку перамоваў Савет Міністраў СССР выпусціў пастанову «Аб мерах па забеспячэнні выканання сумесных рашэнняў, прынятых урадавымі камісіямі з удзелам УЦСПС і забастовачнымі камітэтамі працоўных вугальных рэгіёнаў краіны», які часткова выконваў патрабаванні страйкоўцаў.

Наступствы правіць

Забастоўкі шахцёраў 1989 года сталі адной з прычын змены палітычнага і эканамічнага ладу ў СССР і паслужылі прыкладам для правядзення аналагічных забастовак з эканамічнымі і палітычнымі патрабаваннямі ў розных савецкіх рэспубліках.

Так, напрыклад, страйкі шахцёраў сталі прыкладам для забастовачнага руху ў Малдове, які прывёў да прыднястроўскага і гагаузскага канфлікту[2]. Прыклад з забастоўшчыкаў 1989 года бралі шахцёры Данбаса і беларускія страйкамаўцы ў 1991 годзе.

Страйкі 1989 года паклалі пачатак да стварэння незалежнага прафсаюзнага руху. Так, пасля шахцёрскіх забастовак быў створаны Незалежны прафсаюз гарнякоў СССР, які стаў прабацькам Беларускага незалежнага прафсаюза і Незалежнага прафсаюза гарнякоў Украіны.

Зноскі

Спасылкі правіць