Заводскі раён (Мінск)
Заводскі раён — адміністрацыйны раён Мінска.
Заводскі раён | |||
---|---|---|---|
|
|||
Краіна | |||
Статус | Унутрыгарадскі раён | ||
Уваходзіць у | |||
Уключае | былы п. Сосны Мінскага раёна | ||
Дата ўтварэння | 1938 | ||
Глава адміністрацыі | Аляксандр Вікенцьевіч Дараховіч[d] | ||
Насельніцтва |
|
||
Плошча | каля 36 км² | ||
Вышыня над узроўнем мора |
219 м[1] | ||
![]() |
|||
Афіцыйны сайт | |||
ГеаграфіяПравіць
Размешчаны ў паўднёва-ўсходняй частцы горада. Адзін з буйнейшых раёнаў беларускай сталіцы. Плошча: 36 км². Галоўная транспартная артэрыя — Партызанскі праспект.
ГісторыяПравіць
У 1930-я на паўднёва-ўсходняй ускраіне горада, вядомай як Архірэйскі гай, потым Чырвонае ўрочышча, пачынаюць будавацца прамысловыя прадпрыемствы. У 1938 годзе ў Мінску ствараюцца тры першыя раёны, гэтая тэрыторыя ўваходзіць у склад Сталінскага раёна.
У 1944 Дзяржаўны камітэт абароны прыняў пастанову аб арганізацыі ў вызваленым Мінску аўтазборачнага завода. У 1948 пачынаецца будаўніцтва Дзяржаўнага падшыпнікавага завода, у 1951 — першая прадукцыя.
2 лістапада 1961 Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР Сталінскі раён Мінска перайменаваны ў Заводскі.
У 1966 створана Мінскае вытворчае аб'яднанне па выпуску цацак «Мір», у 1968 пабудаваны малочны камбінат, у 1974 — мясаперапрацоўчы завод. Узведзены гасцініца «Турыст» (1973), Палац культуры і тэхнікі Мінскага аўтазавода (1975), буйнейшы ў горадзе ўнівермаг «Беларусь» (1978). У гэтыя ж гады пабудавана ЦЭЦ-3 і многія іншыя прадпрыемствы.
У 1978 частка тэрыторыі раёна перадаецца ўтворанаму Партызанскаму раёну.
У 1980-я — 1990-я актыўна забудоўваецца раён Шабаны, спецыялізацыя яго прадпрыемстваў — будаўнічая. У 1997 у Заводскім раёне ўведзены ў дзеянне дзве станцыі метрапалітэна — «Партызанская» і «Аўтазаводская», у 2001 — «Магілёўская».
У лістападзе 1997 гарадскі пасёлак Сосны ўключаны ў склад Заводскага раёна разам з АІЭЯД «Сосны».
НасельніцтваПравіць
У 1983 годзе насельніцтва раёна складала 218 тысяч чалавек[2], да 2009 года вырасла да 238,8 тысяч[3]. Па перапісу 2009 года, 84,73 % насельніцтва складалі беларусы (самы высокі працэнт сярод усіх раёнаў Мінска), 7,81 % — рускія, 1,2 % — украінцы, 0,67 % — палякі, 0,15 % — яўрэі, 0,12 % — азербайджанцы, 0,11 % — цыганы, менш за 0,1 % — армяне, татары, літоўцы і іншыя[4][5]. 46 % ад агульнага ліку цыганоў у Мінску пражываюць у Заводскім раёне[4].
Жылыя раёныПравіць
У склад раёна ўваходзяць[6]:
ЭканомікаПравіць
Самы індустрыяльна развіты раён Мінска. У прамысловасці, будаўніцтве, гандлі і бытавым абслугоўванні занята звыш за 75 тысяч чалавек, у тым ліку ў галінах матэрыяльнай вытворчасці 40 тысяч чалавек.
Сярэднемесячны аб'ём вытворчасці складае 20 % прамысловай вытворчасці горада. Пастаўкі прадукцыі на экспарт складаюць 30 % экспарту горада.
На тэрыторыі раёна таксама размешчана свабодная эканамічная зона(руск.) бел. «Мінск», якая ўключае каля 100 прадпрыемстваў.
ПрадпрыемствыПравіць
У раёне знаходзіцца 33 прамысловых прадпрыемстваў, асноўная галіна — машынабудаванне і металаапрацоўка: 19 прадпрыемстваў, сярод іх такія гіганты як Мінскі аўтамабільны завод, Мінскі завод колавых цягачоў, Мінскі падшыпнікавы завод.
Сярод іншых:
- «Мінскжалезабетон»
- «Мінскдрэў»
- ВА па выпуску цацак «Мір»
- «Беллічтэхніка»
- ЦЭЦ-3
- Малочны камбінат
- Люстраная фабрыка
- 22 будаўніча-мантажныя арганізацыі («Мінскпрамбуд» і інш.)
Маецца 7 навукова-даследчых і праектна-канструктарскіх арганізацый.
Значныя падзеіПравіць
У 2014 годзе на «Чыжоўка-арэне» праходзілі матчы чэмпіянату свету па хакеі з шайбай 2014.
Транспартная сістэмаПравіць
Асноўныя магістралі — Партызанскі праспект, вуліцы Пляханава, Ангарская, Кабушкіна, Ташкенцкая.
7 лістапада 1997 года былі адкрыты станцыі 2-й лініі Мінскага метрапалітэна «Партызанская» і «Аўтазаводская», а ў 2001 годзе была адкрыта станцыя «Магілёўская». Тут жа знаходзіцца электрадэпо ТЧ-2 «Магілёўскае». У планах развіцця Мінскага метрапалітэна — станцыя чацвёртай лініі ў мікрараёне Чыжоўка (рабочая назва — «Ташкенцкая»)[7], а таксама працяг Аўтазаводскай (другой) лініі на адну[8][9] або дзве[10] станцыі.
Таксама раён звязаны з іншымі раёнамі горада з дапамогай аўтобусных, тралейбусных і трамвайных сетак. Тралейбуснае паведамленне існуе з 1958 года, калі ад ж/д вакзалу да ДС Аўтазавод быў запушчаны тралейбусны маршрут № 3 (дзейнічае да гэтага часу па падоўжаны маршруце). З 1953 па 1990 гады існавала трамвайная лінія ўздоўж Партызанскага праспекта (па паўночна-ўсходнім баку) ад скрыжавання з вуліцай Пляханава да перасячэння з вуліцай Радыяльнай; разабраная з-за будаўніцтва метро. Першапачатковы варыянт генеральнага плана развіцця Мінска да 2030 года меркаваў будаўніцтва трамвайнай сеткі па вуліцах Малініна, Ташкенцкай, Кабушкіна, Радыяльнай, Несцерава з будаўніцтвам чатырох дыспетчарскіх станцый — ЦЭЦ-3 (часовай), «Ангарская», «Чыжоўка» (на вул. Галадзеда) і ў праектаваным мікрараёне «Новы двор»[9].
Некаторыя вуліцыПравіць
Адукацыя і культураПравіць
На тэрыторыі раёна размешчаны:
- ВНУ:
- сярэднія спецыяльныя навучальныя ўстановы.
У раёне працуе 35 агульнаадукацыйных школ, уключаючы тры гімназіі.
Ахова здароўяПравіць
- 4-я гарадская дзіцячая клінічная бальніца[11]
- 5 гарадская клінічная бальніца (у склад уваходзіць радзільны дом)[12]
- 10-я дзіцячая гарадская клінічная паліклініка[13]
- 4-я гарадская клінічная стаматалагічная паліклініка[14]
- 17-я гарадская паліклініка[15]
- 21-я цэнтральная раённая паліклініка[16]
- 22-я гарадская паліклініка[17]
- 22-я гарадская дзіцячая паліклініка[18]
- 23-я гарадская дзіцячая паліклініка[19]
- 36-я гарадская паліклініка[20]
СлавутасціПравіць
На тэрыторыі раёна:
- устаноўлены помнікі У. І. Леніну (1948), удзельнікам Мінскага камуністычнага падполля братам Гвідону і Барысу Еўдакімавым (1970)[21], бюсты М. А. Кедышкі(руск.) бел. (1971), А. В. Кашавога (1973), Л. І. Чайкінай (1950), М. Казея, Л. Герасіменка, К. Голікава, М. Гойшыка (1966).
- заапарк
- Чыжоўка-Арэна
Зноскі
- ↑ GeoNames — 2005. Праверана 9 ліпеня 2017.
- ↑ Заводской район // Минск: Энциклопедический справочник / Ред. кол.: И. П. Шамякин, И. И. Антонович, Г. Г. Бартошевич и др. — Изд. 2-е, доп. и перераб. — Мн.: БелСЭ им. П. Бровки, 1983. — С. 171.
- ↑ Перепись населения 2009. Население Республики Беларусь: его численность и состав. Том 2. — С. 171.
- ↑ 4,0 4,1 Перепись населения 2009. Национальный состав Республики Беларусь. Том 3. — С. 130—131.
- ↑ Некаторыя людзі не сталі адказваць на пытанне аб сваёй нацыянальнай прыналежнасці.
- ↑ Что построят в Заводском районе Минска//Журнал «Про недвижимость» № 17 от 14 июня 2010 г (руск.)
- ↑ Четвертая линия метро пройдет от Чижовка-Арены до Минск-Арены
- ↑ В минском метрополитене появилась схема с тремя линиями
- ↑ 9,0 9,1 Глава 10. Стратегия развития транспортной инфраструктуры (схема развития рельсового транспорта)
- ↑ В Национальный аэропорт Минск проложат новую автодорогу и «железку»
- ↑ 4gkb.by
- ↑ 5gkb.by
- ↑ Учреждение здравоохранения "10-я городская детская поликлиника"
- ↑ Стоматологический портал г. Минска
- ↑ УЗ 17-я городская клиническая поликлиника
- ↑ 21-я ЦРП г. Минска
- ↑ 22-я городская поликлиника г. Минска
- ↑ 22-я городская детская поликлиника
- ↑ 23-я городская детская поликлиника
- ↑ 36-я городская поликлиника г. Минска
- ↑ Праведники народов мира (руск.)
СпасылкіПравіць
- На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх