Завочны факультэт БДТУ

Завочны факультэт — адзін з факультэтаў Беларускага дзяржаўнага тэхналагічнага ўніверсітэта.

Завочны факультэт
Беларускі дзяржаўны тэхналагічны ўніверсітэт
Дэкан Сяргей Аляксандравіч Прохарчык
Месцазнаходжанне
Адрас Мінск, вул. Свярдлова, 13а
zf.belstu.by

Гісторыя правіць

Падрыхтоўка спецыялістаў без адрыву ад вытворчасці вядзецца ў БДТУ з 1949 года. Усяго за гады свайго існавання на факультэце завочнай адукацыі было падрыхтавана звыш 22 тысяч спецыялістаў для лясной, дрэваперапрацоўчай, хімічнай і іншых галін.

У наш час факультэт завочнай адукацыі з’яўляецца самым шматлікім у БДТУ. На факультэце навучаецца каля 2 000 студэнтаў па 13 спецыяльнасцях на першай ступені і каля 100 магістрантаў па 22 спецыяльнасці на другой ступені вышэйшай адукацыі.

На факультэце навучаюцца студэнты з замежных краін. Сярод студэнтаў-замежнікаў — прадстаўнікі Узбекістана, Туркменістана, Расіі. Навучальную і выхаваўчую працу са студэнтамі-завочнікамі арганізуюць 47 кафедраў універсітэта і 560 выкладнікаў, з якіх 65 % маюць навуковую ступень і званне.

Дэканы правіць

Зноскі