Род Завішаў
(Пасля перасылкі з Завішы)
Завішы (Zavišy) — шляхецкі род герба «Лебедзь». Магчыма, з'яўляецца адным са шматлікіх адгалінаванняў літоўскага баярскага роду, які прыняў герб «Лебедзь» падчас Гарадзельскай уніі 1413 года. Паводле падання, Завішы спачатку карысталіся гербам «Ружа»[1].
Завішы | |
---|---|
![]() | |
Краіна паходжання | Вялікае Княства Літоўскае |
РадаводПравіць
Пачынальнік роду — Завіша — згадваецца ў 1443—1486.
- Завіша
- Мікалай (упамінаецца ў 1496); не пакінуў нашчадкаў
- Ян (? — да 1506), дваранін гападарскі (з 1491)
- Юрый (каля 1480 — да 1528), суддзя земскі дарагічынскі
- Мікалай
- Ян
- Альбрэхт
- Крыштаф
- Ян (каля 1485—1524), у маладосці служыў Радзівілам, староста любашанскі (да 1519), жыжморскі (з 1519) і падстолі вялікі літоўскі (1519—1526); не пакінуў нашчадкаў
- Андрэй (каля 1490 — да 1534), цівун віленскі, які ў 1528 ставіў войска 29 коннікаў; 2-я ж. — Барбара з Кезгайлаў
- Ян (1520?—1557)
- Ян (каля 1550—1626), падкаморы лідскі (з 1593), ваявода мсціслаўскі (з 1596), ваявода віцебскі і староста суражскі (з 1599)
- Юрый (каля 1555 — пасля 1590), валодаў маёнткам Ракаў
- Ганна; м. — Сымон Самуэль Сангушка
- Андрэй (каля 1557 — люты 1604), падскарбі вялікі літоўскі (з 1598)
- Крыштаф (каля 1600 — 23 студзеня 1670), пісар вялікі літоўскі (з 1637), староста менскі (1631—1645) і браслаўскі (з 1645), маршалак надворны літоўскі (з 1649), маршалак вялікі літоўскі (1654—1669), кашталян віленскі (з 1669); ж. — Кацярына з Тышкевічаў
- Андрэй Казімір (1618—1678), пісар вялікі літоўскі; атрымаў пасля бацькі Менскае староства
- Крыштаф Станіслаў (20 красавіка 1660 — 15.08.1721), ваявода менскі (з 1720)
- ?
- Крыштаф Тэабальд (?—1763), староста старадубскі
- Ян Юрый (каля 1620—1671), атрымаў ад бацькі Браслаўскае староства
- Андрэй Казімір (1618—1678), пісар вялікі літоўскі; атрымаў пасля бацькі Менскае староства
- Крыштаф (каля 1600 — 23 студзеня 1670), пісар вялікі літоўскі (з 1637), староста менскі (1631—1645) і браслаўскі (з 1645), маршалак надворны літоўскі (з 1649), маршалак вялікі літоўскі (1654—1669), кашталян віленскі (з 1669); ж. — Кацярына з Тышкевічаў
- Мельхіёр (1525?—1592), маршалак гаспадарскі (з 1578), кашталян віцебскі (з 1588)
- Андрэй (?—1630), кашталян менскі (з 1628)
- Ян (1520?—1557)
ГалерэяПравіць
- Іканаграфія роду Завішаў
Аляксандра Завіша (з Агінскіх)
Зноскі
ЛітаратураПравіць
- Насевіч В. Завішы // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; маст. З. Э. Герасімовіч. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 1: Абаленскі — Кадэнцыя. — С. 638. — 688 с. — ISBN 985-11-0314-4 (т. 1), ISBN 985-11-0315-2.
СпасылкіПравіць
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Род Завішаў