Загор’е (Славакія)

(Пасля перасылкі з Загор'е, Славакія)

Загор'е (славацк.: Záhorie, ням.: (windische) Marchauen, венг.: Erdőhát) — гістарычная вобласць Славакіі, размешчаная на крайнім захадзе краіны, паміж Белымі і Малымі Карпатамі, Маравіяй і Аўстрыяй. У наш час Загор'е падзелена на 4 адміністрацыйныя раёны — Малацкі, Сеніца, Скаліца і Міява. У Загор'е ўваходзіць таксама раён Браціслава IV.

Разваліны замка Бранч у Сеніцы

Назва «Загор'е» паходзіць ад факту, што яно аддзелена ад астатняй Славакіі Малымі Карпатамі, у той час як частка на процілеглым баку Малых Карпат называецца «Падгор'е».

Тут склалася свая самабытная культура і адасобленыя загорскія гаворкі заходнеславацкага дыялекту, якія маюць шэраг моўных рыс, падобных да ўсходнемараўскіх (марава-славацкіх) дыялектаў (якія з'яўляюцца натуральным працягам заходнеславацкага дыялектнага арэала), так і да чэшскай мовы[1][2].

Краявід Борскай нізіны з Малых Карпат

Геаграфія правіць

Большая частка тэрыторыі Загор'я размешчана на тэрыторыі Борскай нізіны і Хвойніцкага ўзвышша, якія з'яўляюцца часткай Венскага басейна.

Найбольш буйныя рэкі — Морава і Міява. На ўсходзе і паўначы размешчаны Белыя і Малыя Карпаты.

Найважнейшыя гарады рэгіёна: Малацкі, Ступава, Сеніца, Скаліца, Голіч, Міява.

Гл. таксама правіць

Зноскі

  1. Лифанов К. В. Диалектология словацкого языка: Учебное пособие. — М.: Инфра-М, 2012. — С. 18. — ISBN 978-5-16-005518-3.
  2. Лифанов К. В. Диалектология словацкого языка: Учебное пособие. — М.: Инфра-М, 2012. — С. 46—47. — ISBN 978-5-16-005518-3.

Спасылкі правіць