Заграбскі сабор (харв.: Zagrebačka katedrala), поўная назва — Сабор Ушэсця Дзевы Марыі і святых Сцяпана і Уладзіслава (харв.: Katedrala Marijina Uznesenja i sv.sv. Stjepana i Ladislava) — каталіцкі сабор у Заграбе, Харватыя. Кафедральны сабор заграбскай архіепархіі-мітраполіі, кафедра прымаса Харватыі (у 2009 годзе — кардынала Іосіпа Базаніча).

Каталіцкая царква
Заграбскі сабор
Zagrebačka katedrala
45°48′52″ пн. ш. 15°58′47″ у. д.HGЯO
Краіна  Харватыя
Горад Заграб
Канфесія Каталіцызм
Епархія Заграбская архідыяцэзія-мітраполія
Архітэктурны стыль неаготыка
Архітэктар Hermann Bollé[d]
Дата заснавання 1093
Статус Кафедральны сабор Заграбскай архідыяцэзіі
Матэрыял цэгла
Стан Дзеючы храм
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Будаўніцтва сабора пачалося ў 1093 годзе, аднак ў 1242 годзе будынак быў разбураны падчас аднаго з набегаў манголаў. У канцы XV стагоддзя Асманская імперыя ўварвалася на тэрыторыю Босніі і Харватыі, з прычыны чаго шматлікія гарады пачалі ўзводзіць фартыфікацыйныя ўмацаванні. Вакол сабора былі таксама пабудаваныя сцены, частка якіх захавалася да нашых дзён. У XVII стагоддзі на паўднёвым боку будынка ўзведзена вежа, якая выкарыстоўвалася ў якасці ваеннага назіральнага пункта.

У 1880 годзе храм сур'ёзна пацярпеў у выніку моцнага землятрусу — быў разбураны асноўны неф. Рэстаўрацыю сабора даручылі архітэктару Герману Болю. Яму ўдалося аднавіць неагатычнае аблічча будынка, а таксама аднавіць дзве вежы вышынёй 105 м. У прэзбітэрыі сабора знаходзіцца магільны склеп кардынала Алаізіа Сцепінаца.

Сабор намаляваны на адваротным боку банкноты наміналам у 1000 харвацкіх кун, выпушчаных у 1993 годзе.

Галерэя правіць

Спасылкі правіць