Задвор’е (Вілейскі раён)

вёска ў Вілейскім раёне Мінскай вобласці Беларусі

Задво́р’е[1] (трансліт.: Zadvorje, руск.: Задворье) — вёска ў Вілейскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Людвіноўскага сельсавета.

Вёска
Задвор’е
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Насельніцтва
  • 0 чал. (2019)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 1771
Паштовыя індэксы
222429
Аўтамабільны код
5
СААТА
6213834086
Задвор’е на карце Беларусі ±
Задвор’е (Вілейскі раён) (Беларусь)
Задвор’е (Вілейскі раён)
Задвор’е (Вілейскі раён) (Мінская вобласць)
Задвор’е (Вілейскі раён)

Геаграфія правіць

Знаходзіцца за 30 км на паўночны ўсход ад г. Вілейка, 19 км ад чыг. ст. Княгінін на лініі Маладзечна—Полацк, 133 км ад Мінска, на р. Сэрвач (прыток Віліі).

Гісторыя правіць

У пач. XVII ст. сяло ў Ашмянскім павеце ВКЛ. У 1622 г. ў складзе маёнтка Сэрвач, 5 валок зямлі, якія Л. Рагоза падараваў кальвінскаму збору.

Пасля 2-га падзелу Рэчы Паспалітай (1793) у Расійскай імперыі. У 1880 г. засценак Вілейскага павета Мінскай губерні, уласнасць генерал-маёра П. Бардакова (З двары, 17 жыхароў), і вёска, уласнасць А. Агінскай (З двары, 27 жыхароў). У 1897 г. вёска ў Княгінінскай воласці Вілейскага павета Віленскай губерні, меўся хлебазапасны магазін.

З 1921 года вёска ў складзе Польскай Рэспублікі, у складзе Віленскага ваяводства, Вілейскага павета, належала да гміны Касцяневічы[2].

З верасня 1939 года ў БССР, з 15 студзеня 1940 г. ў Куранецкім раёне Вілейскай вобл., з 12 кастрычніка 1940 г. ў Касцяневіцкім сельсавеце. У Вялікую Айчынную вайну з 25 чэрвеня 1941 г. па 4 ліпеня 1944 г. акупіравана нацыстамі. З 20 верасня 1944 г. ў Куранецкім, з 5 ліпеня 1946 г. ў Вілейскім раёнах Маладзечанскай, з 20 студзеня 1960 г. Мінскай абласцей. Землі знаходзіліся ў складзе саўгаса «Беларускі».

Насельніцтва правіць

  • 1897 год — 63 жыхары, 7 двароў.
  • 1908 год — 100 жыхароў.
  • 1921 год — 73 жыхары, 14 двароў[3].
  • 1931 год — 75 жыхароў, 15 двароў[4].
  • 1960 год — 77 жыхароў.
  • 1988 год — 40 жыхароў, 18 двароў.
  • 2008 год — 13 жыхароў, 11 гаспадарак.

Славутасці правіць

Каля вёскі вядомы археалічныя помнікі, каля былой в. Туры (Гуркі) — курганны могільнік на ўскраіне хутара, за 1 км на захад ад Задвор’я, на правым беразе р. Сэрвач (датуецца VIII—IX ст.); селішча за 0,3 км на паўднёвы ўсход ад Тураў, на канцы ўзвышша, абмежаванага з паўночнага боку высокім берагам р. Сэрвач, з усходняга і заходняга бакоў — забалочанай нізінай.

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU)
  2. Wykaz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej, Warszawa 1938, wolumin — 1, s. 58.
  3. Skorowidz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej — Tom VII — Część II — Ziemia Wileńska — Powiaty: Brasław, Duniłowicze, Brasław i Wilejka, Główny Urząd Statystyczny Rzeczypospolitej Polskiej, Warszawa 1923, s 84.
  4. Wykaz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej, Warszawa 1938, wolumin — 1, s. 60

Літаратура правіць

Спасылкі правіць