Задзвінне (Полацк)
Задзвінне — мясцовасць у паўднёвай частцы Полацка на левым беразе Заходняй Дзвіны.
Задзвінне | |
---|---|
Задзвінне | |
![]() | |
55°28′44″ пн. ш. 28°46′10″ у. д.HGЯO | |
Краіна | |
Горад | Полацк |
Паштовыя індэксы | 211402 |
![]() |
Агульная характарыстыка
правіцьСама назва мясцовасці паказвае на тое, што яна знаходзіцца на процілеглым беразе Заходняй Дзвіны ад цэнтра Полацка, гэта значыць "за Дзвіной". Натуральнай мяжой мясцовасці з поўначы з'яўляецца рака Дзвіна. На паўночным захадзе да Задзвіння прымыкае мясцовасць Востраў і вёска Экімань-2, з захаду — мясцовасць Ксты, з поўдня — мясцовасць Марыненка, з усходу — чыгунка Полацк-Маладзечна.
Асноўнай транспартнай магістранню мясцовасці з'яўляецца вуліца Дзяржынскага, другараднымі — вуліцы 23-х Гвардзейцаў, Юбілейная, Кульнева. Вуліца Петруся Броўкі аддзяляе Задзвінне ад мясцовасцей Марыненка і Ксты, вуліца Багдановіча — ад вёскі Экімань-2.
Ад мясцовасці Востраў Задзвінне аддяляе Чорная рэчка — рукаў Дзвіны. Па тэрыторыі мясцовасці таксама працякаюць ручай Чорная рэчка, а таксама рэкі Бяльчанка і Малая Бяльчанка (усе тут упадаюць у Дзвіну).
Забудова мясцовасці змяшаная, пяці- і дзевяціпавярховыя шматкватэрыня панэльныя і цагляныя дамы 1960-1980-х гадоў (так званыя "хрушчоўкі" і "брэжнеўкі") чаргуюцца з сядзібнай малапавярховай забудовай.
Аб'екты спадчыны
правіцьСацыяльныя аб'екты
правіць- Касцёл Святога Андрэя Баболі
- Музей баявой славы
- Дом-музей Зінаіды Тусналобавай-Марчанка
- Полацкая абласная псіхіятрычная бальніца
- Фатынаўскія моглікі
- Экіманскія могілкі
- школа № 3
- школа № 11