Закаспійская вобласць

Закаспійская вобласць — вобласць Расійскай імперыі. Займала прастору паміж усходнімі берагамі Каспійскага мора і заходняй ускраінай Бухарскага ханства, даходзячы на поўначы да Уральскай вобласці і Хівінскіх уладанняў, а на поўдні да Персіі і Афганістана.

Закаспійская вобласць
руск.: Закаспийская область
Герб
Герб
Краіна
Уваходзіць у
Адміністрацыйны цэнтр
Дата ўтварэння 6 (18) мая 1881
Дата скасавання 7 жніўня 1921
Насельніцтва
  • 382 487 чал. (1897)[1]
Плошча
  • 605 117 км²
Закаспійская вобласць, карце
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

З прычыны нявызначанасці меж Закаспійскай вобласці з Уральскай, Хівай і Бухарой дакладная плошча яе невядомая; паводле Стрэльбіцкага, яна займае з унутранымі водамі 554 900 км² (487 557,2 кв. вёрсты), а па звестках мясцовай адміністрацыі — каля 571 000 км² (501 696 кв.вёрст).

Закаспійская вобласць дзялілася на пяць паветаў: Мангышлацкі (Форт-Аляксандраўскі), які займаў паўночны захад вобласці, Краснаводскі (Краснаводск) — захад, Асхабадскі (Асхабад) — мясцовасць на поўначы ад Капетдага, Тэджэнскі (Тэджэн) — басейн Тэджэна, усходняя частка перадгор’яў Капетдага і частка стэпу на поўначы, і Мервскі(Мерв), што займала ўвесь поўдзень і ўсход вобласці; межы паміж паветамі дакладна не вызначаныя.

Насельніцтва Закаспійскай вобласці па дадзеных перапісу 1897 года жыхароў у вобласці было 382 487 (212 638 мужчын і 169 849 жанчын), з іх гарадскіх 41 877.

Спасылкі правіць

  1. https://www.webcitation.org/65YiN8lzg?url=http://demoscope.ru/weekly/ssp/rus_gub_97.php?reg=82