Закон Аліўе (фр.: Loi Ollivier) — французскі закон, прыняты 25 мая 1864 года, які легалізаваў права на забастоўку, што не было дазволена ў Францыі з 1791 года[1][2]. Аднак, закон пакідаў абмежаванні і па-ранейшаму захоўваў канцэпцыю «перашкоды свабодзе працы» («délit d'entrave à la liberté du travail»).

Таксама не дазвалялася стварэнне прафсаюзаў. Яны былі дазволеныя толькі пасля закона Вальдэка-Русо ад 21 сакавіка 1884 года[3].

Заўвагі

правіць
  1. 25 mai 1864, vote de la Loi Ollivier, qui ouvre la voie au droit de grève. Europe 1 (25 мая 2016). Праверана 28 сакавіка 2019.
  2. Loi Ollivier sur le droit de grève(недаступная спасылка). Bibliothèque nationale de France. Архівавана з першакрыніцы 16 верасня 2021. Праверана 30 сакавіка 2019.
  3. Denis Barbet (1991). Retour sur la loi de 1884. La production des frontières du syndical et du politique. Genèses. Sciences sociales et histoire.