Закраса, або прыкраса — тое, што дадаюць да ежы для паляпшэння яе смаку, пажыўнасці, водару і выгляду.

Гатаванне з сала і цыбулі закрасы для баршча. Запарожжа, 2012 год.
Смажаныя на алеі цыбуля і морква — закраса для лёгкіх супоў

Прыклады традыцыйных закрас, некаторыя з іх мелі ўласныя назвы:

Для першых страў часцей за ўсё ўжываюцца ў славянскай кухні такія запраўкі, як цыбуля, морква, пятрушка, грыбы, сельдэрэй, тамат, мука, смятана, тоўчанае сала, кроп, шчаўе і г д.

Для бліноў і аладак ужываюць смятану, варэнне або кісель.

Асноўнай закрасай у посныя дні быў алей, тоўчанае льняное(польск.) бел. і канаплянае(славенск.) бел. семя, цёрты мак(англ.) бел.[1].

У культурыПравіць

Беларускія народныя прымаўкі супярэчліва сцвярджаюць «Не кідай у боршч мяса, бо грыб — лепшая закраса», але «Як няма мяса, то і грыб закраса»[2]. Або «І да мяса трэба закраса» у сэнсе, што няма мяжы дасканаласці[3].

 

Калі ў яе часамі страва
Выходзіла няўдала
Тады заўсёды яна справу
Акрасай папраўляла.

— урывак з «Еш, дурань, бо то з макам» (1925) К. Крапівы[4]
 
 

А было — свінчо заколем —
Свята. Дзіўная закраса.
Ды бяда,
калі без солі,
Мяса тое — нам не мяса.

— урывак з «У „партызанскім бары“» П. Броўкі[5]
 

Гл. таксамаПравіць

Зноскі

  1. Г. Ф. Вештарт. Этнаграфія Беларусі: энцыклапедыя / Беларуская Савецкая Энцыклапедыя; рэдкалегія: І. П. Шамякін (галоўны рэдактар) [і інш.]. — Мінск: БелСЭ, 1989. — 375 с.
  2. На безрыбье и рак рыба // Малы руска-беларускі слоўнік прыказак, прымавак і фразем. — Мн.: Навука і тэхніка, 1991. — ISBN 5-343-00761-9
  3. Прыказкі Лагойшчыны. — Нью-Ёрк, Мюнхен: БІНІМ, Фундацыя П. Крэчэўскага, 1966.
  4. Крапіва К. Збор твораў. У 5-ці тамах. — Т. І. Вершы, байкі, эпіграмы, паэмы. — Мн.: Маст. літ., 1974. — С. 190.
  5. Броўка П. Збор твораў: У 9 т. - Т. 4. Вершы, паэма 1965-1972. - Мн.: Маст. літ., 1989.

ЛітаратураПравіць

  • Великий тлумачний словник сучасної української мови / Голов. ред. В. Т. Бусел, редактори-лексикографи: В. Т. Бусел, М. Д. Василега-Дерибас, О. В. Дмитрієв, Г. В. Латник, Г. В. Степенко. — К.: Ірпінь: ВТФ «Перун», 2005. — 1728 с.