Заламбеская разня
Заламбеская разня — масавае забойства, здзейсненае з 13 па 17 лістапада 2020 года ў горадзе Заламбеса (Тыграй, Эфіопія) падчас Тыграйскага канфлікту, дзе загінула ад 56 да 72 чалавек. Падзеі пачаліся з абстрэлу горада з паўночнага боку, пасля чаго ў населены пункт увайшлі вайскоўцы Узброеных Сіл Эфіопіі і саюзнай эрытрэйскай арміі. Байцы ўрываліся ў дамы мясцовых жыхароў і забівалі гаспадароў. Целы загінулых забаранялі падбіраць, пакідаючы іх на з’ядзенне сабакам і гіенам. У адным з дамоў, дзе жыў Халека Тэволдэ Адханома і ягоная жонка Мініі Эмбафраш, вайскоўцы пасля забойства жыхароў прабылі 12 дзён, з’еўшы 30 коз, якія належалі забітым гаспадарам. Весткі пра падзеі ў Заламбеса трапілі ў СМІ толькі праз месяц пасля масавай разні, чаму віной стала адключэнне ўладамі электрычнасці. Першапачаткова эфіопскі ўрад адмаўляў факт разні, але ў сакавіку 2021 года было праведзена сумеснае расследаванне ЭКПЧ і УВКПЧ. Тады федэральныя сілы прызналіся ва ўчыненых забойствах.
Спасылкі
правіць- Twitter: author @tvbempt; hashtags #NeverForget #SayTheirNames # Zalambessa
- World Peace Foundation: Starving Tigray
- Tigray: Atlas of the humanitarian situation
- TGHAT: A compilation of the verified list of civilian victims from different sources
- Brief Information on the Crimes Committed and Horrendous Situation Inflicted on the People of Zalambessa and Its Surroundings by the Military Forces of Eritrea and Ethiopia