Залатая Ліцера
Залатая Ліцера (Залатая Літара) — штогадовая прэмія беларускага Нацыянальнага конкурсу друкаваных сродкаў масавай інфармацыі. Арганізатар прэміі — Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь. Аўтар памятнага знаку прэміі — скульптар Аляксандр Фінскі[1].
Залатая Ліцера | |
---|---|
Тып | узнагарода і літаратурная прэмія[d] |
Заснавальнік | Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь |
Краіна | |
Сайт | mininform.gov.by/ru/zolo… |
Гісторыя
правіцьПрэміяй адзначаюцца найлепшыя працы грамадска-палітычнай, эканамічнай, спартыўнай і культурнай тэматыкі, а таксама рэпарцёры, фотакарэспандэнты і блогеры[2].
Узнагароджваюць у больш за 20 намінацыях, падзеленых на групы: для рэспубліканскіх, абласных друкаваных СМІ і інфармагенцтваў; раённых, гарадскіх і шматтыражных друкаваных СМІ, а таксама паасобку агульныя і персанальныя намінацыі. Журы таксама вызначае ўладальнікаў Гран-пры за найлепшы творчы праект года раённых, гарадскіх, шматтыражных друкаваных СМІ і рэспубліканскіх друкаваных СМІ, інфармагенцтваў адпаведна.
У сярэднім на журналісцкае спаборніцтва штогод прыходзіць каля 250 заявак[3].
Зноскі
- ↑ Архіўная копія(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 9 мая 2019. Праверана 4 мая 2019.
- ↑ Названы имена победителей Национального конкурса «Золотая литера» (руск.)(недаступная спасылка). СТБ (23 красавіка 2014). Архівавана з першакрыніцы 27 сакавіка 2015. Праверана 13 сакавіка 2015.
- ↑ В Беларуси стартовал конкурс печатных СМИ «Золотая Литера-2012» (руск.). БелаПАН (21 сакавіка 2013). Праверана 13 сакавіка 2015.
Спасылкі
правіць- Старонка конкурсу Архівавана 28 чэрвеня 2020. на сайце Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь