Залатая пласцінка «Вояджэра»
Залата́я пласці́нка «Во́яджэра» — пазалочаная інфармацыйная пласцінка с запісам гукавых і відэасігналаў, упакаваная ў алюмініевы футляр. Мае дыяметр 12 цаляў (каля 30 см.) і пакрытая золатам для абароны ад карозіі пад уздзеяннем касмічнага пылу. Разам з пласцінкай у футляр упакаваныя фанаграфічная капсула і ігла для ўзнаўлення запісу. На футляры выгравіравна схема, якая адлюстроўвае ўсталяванне іглы на паверхню запіса, хуткасць праігравання і спосаб пераўтварэння відэасігналаў у выяву. Як і на пласціне «Піянера», адлюстравана карта пульсараў, на якой адзначана месцазнаходжанне Сонца ў Галактыке, а таксама схема выпраменьвання атама вадарода для атрымання метрычных адзінак і адзінка часу. Камісію, якая займалася падрыхтоўкай пласцінкі, узначальваў Карл Саган[1].
Месцазнаходжанне пласцінак
правіцьПласцінкі прымацаваны да касмічных апаратаў «Вояджэр-1» і «Вояджэр-2», якія ў 1977 годзе былі запушчаны с Зямлі. Па стану на чэрвень 2014 года, «Вояджэр-1» аддаліўся на адлегласць 19,1 міліярдаў кіламетраў (127,3 а.е. ці 1807 * 109 км.) ад Сонца. «Вояджэр-2» аддаліўся на адлегласць 15,6 міліярдаў кіламетраў (104,3 а.е. ці 15,3 *109 км.) ад Сонца. Апараты з пласцінкамі на борце пакінулі Сонечную сістэму і працягваюць аддалаяцца ад Сонца на 3,6 і 3,3 а.е. адпаведна[2].
Запісы пласцінкі
правіцьПрывітанні
правіцьПершы раздзел утрымлівае прывітанні на 55 мовах, у тым ліку на 7 старажытных (шумерская, акадская, арамейская, старажытнаармянская, старажытнагрэчаская, латынь), 10 паўднёваазіяцкіх, 4 кітайскіх дыялектах.
Музыка
правіць78 % запісаў «Вояджэра» прысвечаны музычным формам перадачы шматлікіх культур. З дапамогай дырыжора Мюрэя Сідліна і музыказнаўцаў Алана Лоцнакса, Роберта Брауна і Чу Венг Чанга было адабрана 27 разнастайных твораў для запіса. Заходняя класічная музыка прадстаўлена Бахам («Брандэрбургскі канцэрт № 2», «Гавот у форме ронда», «Добра тэмперыраваны клавір»), Бетховенам (5-я сімфонія, струнны квартэт № 13), Моцартам («Чароўная флейта») і Стравінскім («Вясна свяшчэнная»), а заходняя лёгкая музыка — Чакам Беры («Johnny B. Goode»), Луі Армстрангам («Melancholy Blues») і Сляпым Вілі Джонсанам («Dark Was the Night»). Але заходняя музыка складае менш за палову музычнай падборкі. Астатні запіс уключае класічную музыку Індыі, Явы і Японіі, а таксама кітайскі твор для 7-струннага інтсрумента цысяньцынь, складзены 2500 гадоў таму кітайскім кампазітарам Бо Я. Была ўключана таксама народная музыка Перу, Балгарыі, Аўстраліі, Афрыкі. У запіс таксама ўвайшлі гранне на жалейцы з Саламонавых астравоў, рытуальнае пенне з Новай Гвінеі, якое, верагодна, падобна да пення людзей каменнага века, калі першабытныя людзі толькі пачыналі складаць музыку.
Гукі
правіцьАстатнія 22 % запіса складаюцца з галасоў людзей, розных гукаў Зямлі і 116 выяў, закадаваных як відэасігналы. Чалавечыя галасы запісаны ў выглядзе прывітанняў Генеральнага сакратара ААН на 55 найбольш распаўсюджаных мовах Зямлі. Таксама запіс уключае 50 галасоў і гукаў планеты. Яны пачынаюцца с натуральных гукаў прыроды, акіяна, сушы, якія пазаземныя істоты змогуць распазнаць на падставе ўласных даследаванняў зямляпадобных планет і якія могуць даць дадзеныя аб плотнасці нашай атмасферы. Далей ідуць гукі біялагічнага свету: птушак, і насякомых, жаб, сабак, львоў, шымпанзэ, ваўкоў. Далей запісаныя гукі людзей і іх дзейнасці: крокі, удары молата, гукі пілы, удары тапара аб дрэва; гукі аўтамабіля, сірэны, рэактыўнага самалёта, запуска ракеты, плачучага дзіця, якое заспакойвае маці, і рэгулярнае шчоўканне пульсара (гэты гук можа даць ключ да прыроды пульсараў на футляры запіса).
Выявы
правіцьФатаграфія сонечнага спектра — першая з 20 каляровых фатаграфій, якія знаходзяцца ў паслядоўнасці са 116 малюнкаў. Каляровыя фатаграфіі закадаваны як паслядоўныя манахромныя фатаграфіі, зробленыя праз розныя каляровыя фільтры. Паколькі набор ліній паглынання ў спектры Сонца з’яўляецца індыкатарам яго колера і свяцімасці, пазаземныя астраномы змогуць дакладна аб’яднаць тры манахромных выявы ў адну каляровую, зрабіўшы каліброўку на аснове вядомых ім дадзеных аб зорных спектрах. Зрабіўшы гэтую працу, яны змогуць такім жа чынам атрымаць іншы каляровыя фатаграфіі.
Потым зроблена выява Зямлі, як яе бачна з космаса, з дапамогай фатаграфіі, зробленай з нізкай арбіты. Схематычна паказаныя атамы для азнаямлення з элементарным складам газаў у нашай атмасферы. Гэтыя ж самыя атмныя схемы выкарыстоўваюцца для дэманстравання структуры і дзялення малекулы ДНК. Далей ідзе серыя фатаграфій і анатамічных схем, якія дэманструюць розныя стадыі мітатычнага дзялення клеткі, апладнення яйцаклеткі сперматазоідам, развіццё эмбрыёна і роды. Восемь анатамічных схем, якія знаходзяцца адна пад адной, паказваюць знешнюю і ўнутраную анатомію чалавека. Паслядоўнасць заканчваецца некалькімі малюнкамі чалавечых істот.
Пасля гэтага паказаныя фатаграфіі розных пейзажаў і ландшафтаў: гор, марскіх узбярэжжаў і астравоў, горных масіваў і рэк. Потым ідуць выявы формаў жыцця на Зямлі: дрэвы і палі, каралавыя рыфы, (аўстралійскі востраў Херон, насекомыя, кветкі, малюскі, дэльфіны, жывёлы марскіх глыбінь. Потым зноў ідуць фатаграфіі чалавечых істот ў розных сітуацыях: фермеры з Гватэмалы і Аўстраліі; працоўныя з Афрыкі, Тайланда і Тэхаса; алімпійскія бегуны, танцоры балета і г. д.
Зварот Джымі Картэра
правіцьНа дыске запісаны таксама звароты Курта Вальдхайма і Джымі Картэра, якія ў 1977 годзе былі Генеральным сакратаром ААН і прэзідэнтам ЗША адпаведна. Вольны пераклад зварота Картэра гучыць так:
Гэты апарат створаны ў ЗША, краіне з насельніцтвам 240 млон. чалавек сярод 4-міліярднага насельніцтва Зямлі. Чалавецтва, ўсё яшчэ падзелен на асобныя нацыі і дзяржавы, але краіны хутка ідуць да адзінай зямной цывілізацыіі. Мы накіроўваем у космас гэта пасланне. Яно, верагодна, праіснуе на працягу мільярда гадоў нашай будучыні, калі наша цывілізацыя змаеніцца і цалкам зменіць аблічча Зямлі... калі якая-небудзь цывілізацыя перахопіць «Вояджэр» і зможа зразумець сэнс гэтага дыску, - вось наша пасланне: Гэта - падарунак ад маленькага далёкага міру: нашыя гукі, наша навука, нашы малюнкі, наша музык, нашы думкі і пачуцці. Мы спрабуем выжыць у наш час, каб жыць і у вашым. Мы спадзяемся, надыдзе дзень, калі будуць вырашаны праблемы, перад якімі мы стаім сёння, і мыдалучымся да галактычнай цывілізацыі. Гэтыя запісы ўяўляюць нашы надзеі, нашу рашучасць і нашу добрую волю ў гэтым Сусвеце, велізарным і які выклікае глыбокую павагу |
Гл. таксама
правіцьЗноскі
Спасылкі
правіць- Дж Ломберг Міжзорнае пасланне «Вояджэра»(недаступная спасылка)
- змесціва залатой пласцінкі (англ.)
- Афіцыйны сайт праекта «Вояджэр» (англ.)
- Калекцыя гукаў залатой пласцінкі(недаступная спасылка) на сэрвісе Soundcloud [1]
- Мультымедыйная прэзентацыя залатой пласцінкі (англ.)
Залатая пласцінка «Вояджэра» на Вікісховішчы |