Залаты век — уяўленне, якое прысутнічае ў міфалогіі практычна ўсіх народаў, блажэнны стан першабытнага чалавецтва, што жыло ў гармоніі з прыродай.

Лукас Кранах Старэйшы. «Залаты век». «І перакуюць мячы свае на аралы, і дзіды свае - на сярпы; не падыме народ на народ мяча, і не будуць болей вучыцца ваяваць.» (Іс. 2:4)

Як усталяваў Мірча Эліядэ, які падрабязна даследваў гэту тэму, міфалагема залатога веку ўзыходзіць да часоў неалітычнай рэвалюцыі і з'яўляецца рэакцыяй на ўвядзенне земляробства. Залатому веку нязменна спадарожнічаюць міфалагемы «страчанага рая» і «шляхетнага дзікуна». Гэта архетыпічны вобраз, які ляжыць у аснове любой утопіі.

Тэрмін «залаты век» узводзяць звычайна да «Прац і дзён» Гесіёда, аднак у Гесіёда ў арыгінале фігуруе «залаты род» (стар.-грэч.: χρύσεον γένος)[крыніца?].

Гравюра Віргілія Соліса да «Метамарфоз» Авідзія

Само паняцце «залаты век» (aurea saecula) упершыню ў антычнай літаратуры фіксуецца толькі ў I ст. да н.э.: у «Метамарфозах» Авідзія (Метамарфозы, 1:89 — 90), «Энеідзе» Вергілія (Aen. VI. 792—794). Да гэтага ў антычнай традыцыі была распаўсюджана не «храналагічная», а «генеалагічная» інтэрпрэтацыя міфа пра жыццё пры Кронасе (Сатурне) і наступнай гісторыі: гэта гісторыя ўяўлялася не як змена эпох, але як змена зусім розных, ніяк паміж сабой не звязаных родаў, генасаў людзей (у Гесіёда — залатога, сярэбранага, меднага, гераічнага і жалезнага), кожны з якіх па чарзе ствараўся багамі і затым знікаў з твару зямлі. Пераход ад «залатога роду» да «залатога веку», які адзначаецца ў Вергілія і амаль усіх яго паслядоўнікаў, стаў найважнейшым якасным зрухам у інтэрпрэтацыі міфа, што дазволілі актуалізаваць утапічны змест старажытных паданняў.

Паводле легенд, у часы залатога веку людзі і багі жылі разам.

Гл. таксама Правіць

Зноскі

Літаратура Правіць