Залаты век беларускай гісторыі

«Залаты век» у беларускай гісторыі — метафарычны тэрмін, які датычыць пэўнага паслаблення і, нават, частковага і часовага адступлення (1500-1570-я, асабліва 3-я чвэрць XVI ст.) польскай і каталіцкай культурна-рэлігійнай экспансіі, якая ажыццяўлялася на працягу канца XIV — XVII ст. на беларускіх і ўкраінскіх (тады — усходнеславянскіх і праваслаўных) землях ВКЛ. У практыцы, якая прыжылася ў XX ст., тэрмінам часам карыстаюцца ў дачыненні да ўсяго XVI ст., што не цалкам правільна.

Аўтарства тэрміну належыць, як мяркуецца, тагачаснаму пісьменніку і публіцысту Фёдару Еўлашоўскаму. У прапагандысцкай літаратуры савецкіх часоў аўтарства тэрміну часам няслушна прыпісвалі «беларускім буржуазным нацыяналістам», асабліва В. Ластоўскаму.

З канца XX ст. у беларускай гістарыяграфіі тэрмін часта ўжываецца пашырана, з агульнай прывязкай да перыяду XV—XVI ст.

Літаратура

правіць
  • Падокшын, С. А. Беларуская думка ў кантэксце гісторыі і культуры. — Мн., 2002. — 146 с.