Залаты Купідон

(Пасля перасылкі з Залаты купідон)

«Залаты Купідон» — літаратурная прэмія, якую атрымліваў пераможца Рэспубліканскага літаратурнага конкурсу «Найлепшая кніга года». Уручалася ў 2006—2014 гадах. Прозвішчы пераможцаў станавіліся вядомымі на Свяце беларускага пісьменства. Пераемнікам «Залатога Купідона» лічыцца Нацыянальная літаратурная прэмія[1].

Залаты Купідон
Апісанне ўзнагароды
Краіна  Беларусь
Тып Статуэтка, дыплом
Каму ўручаецца Беларускія літаратары, паэты-песеннікі, літаратурныя крытыкі
Кім уручаецца Саюзам пісьменнікаў Беларусі
Падставы ўзнагароджання Пераможцы Рэспубліканскага літаратурнага конкурсу «Лепшая кніга года»
Статус Не ўручаецца
Першае 2006
Апошняе 2014
Чарговасць узнагарод
Старэйшая Статуэтка «Залаты Купідон»
Малодшая Дыплом

Гісторыя. Апісанне

правіць

Літаратурная прэмія «Залаты Купідон» зацверджана ў 2006 годзе Саветам Міністраў Рэспублікі Беларусь. Заснавальнікі літаратурнага конкурсу — міністэрствы інфармацыі, культуры і адукацыі РБ, Саюз пісьменнікаў Беларусі, Мінскі гарвыканкам. Першае ўзнагароджанне адбылося 2 верасня 2007 года ў Шклове падчас святкавання 14-га «Дня беларускага пісьменства».

У літаратурным конкурсе ацэньваюцца творы па жанрах. У Палажэнні конкурсу засведчана, што прэміі даюцца за прозу, паэзію, драматургію, дзіцячую літаратуру і крытыку. Паводле ўмоў конкурсу, творы павінны прайсці экспертную ацэнку профільнай секцыі Саюза пісьменнікаў Беларусі. Уладальнікі першых месцаў атрымліваюць статуэтку «Залаты Купідон», акрамя гэтага яны атрымліваюць дыплом і грашовую прэмію ў памеры пятнаццаці базавых велічынь. За другое месца — прэмія ў памеры дзесяці, за трэцяе — у памеры пяці базавых велічынь.

Ідэя заснавання прэміі належала старшыне Саюза пісьменнікаў Беларусі, аўтару шматлікіх папулярных раманаў Мікалаю Чаргінцу. Скульптура выканана з бронзы па эскізе скульптара Уладзіміра Жбанава. Ідэю літаратурнай прэміі скульптар увасобіў у вобразе прыгожага купідона. Памер статуэткі — 30 сантыметраў у вышыню, важыць каля чатырох кілаграмаў[2].

Пералік лаўрэатаў

правіць

У намінацыі «проза» пераможца не выяўлены[3].

Зноскі

  1. Лепшым літаратарам Беларусі павялічылі прэміі. Sputnik Беларусь (28 жніўня 2015). Праверана 6 верасня 2015.
  2. Наталля Кірпічэнкава.. “Залаты Купідон” стрэліць трапна(недаступная спасылка). kimpress.by. Архівавана з першакрыніцы 10 сакавіка 2016. Праверана 15 мая 2015.
  3. Стах Р. Віншуем пераможцаў! // Літаратура і мастацтва. — 2013. — 30 жніўня. — № 34. — С. 3.
  4. Яна Явіч. Вітаем, пераможцы! // Літаратура і мастацтва : газета. — Мн.: СПБ, 5 верасня 2014. — В. 4784. — № 35. — С. 3.

Спасылкі

правіць