Залаты медаль НАН Беларусі «За вялікі ўклад у развіццё навукі»

Залаты медаль НАН Беларусі «За вялікі ўклад у развіццё навукі» — беларуская ўзнагарода, з’яўляецца вышэйшай узнагародай Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, прызнаннем выдатных заслуг узнагароджанага перад навукай і грамадствам. .

Залаты медаль НАН Беларусі «За вялікі ўклад у развіццё навукі»
Краіна Беларусь
Тып нагрудны знак
Статыстыка
Дата заснавання 24 жніўня 2007

Узнагароджваюцца айчынныя і замежныя навукоўцы, дзяржаўныя, грамадскія дзеячы за:

  • высокія дасягненні ў даследаваннях і распрацоўках, якія завяршыліся стварэннем і прымяненнем новых навукаёмістых тэхналогій, тэхнікі, прыбораў, абсталявання, матэрыялаў;
  • асабліва плённую дзейнасць па ўмацаванні навукова-тэхнічнага патэнцыялу краіны, павышэнні эфектыўнасці навуковых даследаванняў, інавацыйнай дзейнасці, адукацыі;
  • значны ўплыў на пашырэнне і паглыбленне міжнародных навуковых сувязяў і ўмацаванне навукова-тэхнічнага супрацоўніцтва;
  • асабісты ўклад у сцвярджэнне агульначалавечых каштоўнасцей і ідэй гуманізму ў сферы грамадскіх адносін[1].

Зноскі