Залескі сельсавет (Чачэрскі раён)
Зале́скі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Чачэрскага раёна Гомельскай вобласці Беларусі. Цэнтр — аграгарадок (да 2009 года вёска) Залессе.
Залескі сельсавет | |
---|---|
Краіна | Беларусь |
Уваходзіць у | Чачэрскі раён |
Уключае | 9 населеных пунктаў |
Адміністрацыйны цэнтр | Залессе |
Дата ўтварэння | 8 снежня 1926 |
Насельніцтва (2019) | 956 |
Часавы пояс | UTC+03:00 |
Код аўтам. нумароў | 3 |
Афіцыйны сайт |
Пасля другога ўзбуйнення БССР з 8 снежня 1926 года сельсавет у складзе Чачэрскага раёна Гомельскай акругі БССР. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Чачэрскім раёне БССР. З 20 лютага 1938 года ў складзе Гомельскай вобласці. 23 лістапада 1961 года да сельсавета далучана частка тэрыторыі скасаванага Покацкага сельсавета (5 населеных пунктаў: вёскі Гарадоўка, Падасоўе, Покаць, пасёлкі Дубок і Свабода)[1]. З 25 снежня 1962 года сельсавет у складзе Буда-Кашалёўскага раёна, з 6 студзеня 1965 года ў складзе адноўленага Чачэрскага раёна. 24 жніўня 1974 года скасаваны пасёлак Свабода[2]. 28 кастрычніка 1991 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Бяляеўскага сельсавета.
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 1248 чалавек[3], з іх 95,1 % — беларусы, 2,6 % — рускія, 1,3 % — украінцы, 0,6 % — малдаване[4]; паводле перапісу 2019 года — 956 чалавек[5].
Зноскі
- ↑ Рашэнне выканкома Гомельскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 23 лістапада 1961 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1962, № 2 (961).
- ↑ Рашэнне выканаўчага камітэта Гомельскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 29 жніўня 1974 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1974, № 34 (1444).
- ↑ Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Гомельскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года
- ↑ Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года
- ↑ Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Гомельскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2019 года
Літаратура
правіць- Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
- Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.