Залескі сельсавет (Кобрынскі раён)
Зале́скі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Кобрынскага раёна Брэсцкай вобласці Беларусі. Адміністрацыйны цэнтр — вёска Залессе.
Залескі сельсавет | |
---|---|
Краіна |
![]() |
Уваходзіць у | Кобрынскі раён |
Уключае | 9 населеных пунктаў |
Адміністрацыйны цэнтр | Залессе |
Дата ўтварэння | 12 кастрычніка 1940 |
Насельніцтва (2019) | 1 805 |
![]() |
|
Часавы пояс | UTC+03:00 |
Код аўтам. нумароў | 1 |
Утвораны 12 кастрычніка 1940 года як Закросніцкі сельсавет у складзе Кобрынскага раёна Брэсцкай вобласці БССР. Цэнтр — вёска Закросніца. 16 ліпеня 1954 года перайменаваны ў Залескі, цэнтр перанесены ў вёску Залессе[1]. 21 студзеня 1961 года ў склад сельсавета з Гарадзецкага сельсавета перададзена вёска Нятрэба[2], якая ў 1962 годзе вернута ў склад Гарадзецкага сельсавета[3]. На 1 студзеня 1974 года ў складзе Залескага сельсавета 11 населеных пунктаў[4]. 21 ліпеня 1980 года ў склад Астроміцкага сельсавета перададзены вёскі Прылукі Вялікія і Калубелі[5]
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 1979 чалавек[6], з іх 85,9 % — беларусы, 7,0 % — рускія, 5,5 % — украінцы, 0,8 % — палякі[7]; паводле перапісу 2019 года — 1805 чалавек[8].
Зноскі
- ↑ Указ Президиума Верховного Совета Белорусской ССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Брестской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
- ↑ Рашэнне выканкома Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 21 студзеня 1961 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1961, № 18 (938).
- ↑ Рашэнне выканкома Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 15 студзеня і 22 сакавіка 1962 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1962, № 19 (978).
- ↑ Белорусская ССР. Административно-территориальное деление. На 1 января 1974 года. (руск.). — Выданне 5-е. — Мн.: Беларусь, 1974. — С. 25. — 248 с. — 10 000 экз.
- ↑ Рашэнне выканкома Брэсцкага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 21 ліпеня 1980 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1980, № 31 (1657).
- ↑ Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Брэсцкай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года
- ↑ Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года
- ↑ Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Брэсцкай вобласці Беларусі паводле перапісу 2019 года
Літаратура
правіць- Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
- Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.