Залужжа (Веткаўскі раён)
Залу́жжа[1] (трансліт.: Zalužža, руск.: Залужье) — былы пасёлак у Веткаўскім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіў у склад Свяцілавіцкага сельсавета. Ліквідаваны ў 2011 годзе[2].
Пасёлак
Залужжа
|
За 26 км на поўнач ад Веткі, 48 км ад Гомеля, вакол лес. Транспартныя сувязі па прасёлачнай, потым аўтадарозе Свяцілавічы—Гомель.
Гісторыя
правіцьЗаснаваны ў 1946 годзе перасяленцамі з суседніх вёсак. Паводле перапісу 1959 года 32 жыхары. Уваходзіў у склад саўгаса «Усходні» (цэнтр — вёска Акшынка). Перад аварыяй на ЧАЭС у склад пасёлка ўваходзіла на 01.01.1986 г. 6 двароў, пражывала 6 сем’яў, колькасць чалавек 16. На 01.01.1990 г. 5 двароў, 9 жыхароў, з іх: 4 працуючых, 5 пенсіянераў.
У выніку катастрофы на Чарнобыльскай АЭС і радыяцыйнага забруджання жыхары (5 сямей) пераселены ў 1991 года ў чыстыя месцы.
Зноскі
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4 (DJVU).
- ↑ Решение Ветковского районного Совета депутатов от 27 декабря 2011 г. № 74 Об упразднении сельских населенных пунктов на территории Ветковского района Архівавана 5 чэрвеня 2021. (руск.)
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх