Залузскі ідал — скульптурная жаночая выява, знойдзеная ў вёсцы Залуззе (Жабінкаўскі раён). Захоўваецца ў Брэсцкім абласным краязнаўчым музеі.

Залузскі ідал
Матэрыял камень
Памеры 87 × 30×53 см
Брэсцкі абласны краязнаўчы музей, Брэст

Апісанне правіць

Залузскі ідал высечаны з валуна чырвона-попельнага колеру і мае памеры 87×30×53 см. Ідал мае прадаўгаваты твар, выступае нос, бачныя вочы і рот. Амаль ад падбароддзя ідуць дзве лініі, якія абазначаюць рукі. На грудзях прашкрабаны крыж[1]. Ёсць меркаванне, што паглыбленыя дыяганальныя лініі акрэсліваюць канцы хусткі[2].

Зноскі

  1. Дучыц Л. У. Звесткі аб язычніцкіх ідалах на тэрыторыі Беларусі. С. 88.
  2. Лобачевская О. А. Женские антропоморфные кресты на Беларуси: современные наблюдения и гипотезы. С. 101

Спасылкі правіць