За́льцбург (ням.: Salzburg, па-баварску: Såizburg, літаральна — «Замак солі») — горад на захадзе Аўстрыі, сталіца федэральнай зямлі Зальцбург. Чацвёрты па велічыні горад Аўстрыі пасля Вены, Граца і Лінца. Стары горад Зальцбурга сусветнавядомы сваёй архітэктурай у стылі барока і з'яўляецца адным з найбольш захаваных цэнтраў гарадоў на нямецкамоўных тэрыторыях. Цэнтральная гістарычная частка горада ў 1997 годзе была ўключана ў спіс аб'ектаў сусветнай спадчыны ЮНЕСКА. Радзіма Вольфганга Моцарта і горад студэнтаў: тут размяшчаюцца чатыры ўніверсітэты.

Горад
Зальцбург
Salzburg
Герб Сцяг
Герб Сцяг
Краіна
Федэральная зямля
Каардынаты
Бургамістр
Хайнц Шадэн
(СДПА)
Плошча
65.678 км²
Вышыня цэнтра
424 м
Водныя аб’екты
Афіцыйная мова
Насельніцтва
150 378 чалавек (2008)
Часавы пояс
Тэлефонны код
0662
Паштовы індэкс
5020
Аўтамабільны код
S
Афіцыйны код
50 101
Афіцыйны сайт
Зальцбург на карце Аўстрыі
Зальцбург (Аўстрыя)
Зальцбург

Геаграфічнае становішча правіць

Зальцбург знаходзіцца на абодвух берагах ракі Зальцах ля паўночнай мяжы Альпаў. На поўдзень ад Зальцбурга размяшчаюцца горы, на поўнач — раўніны. Бліжэйшая да Зальцбурга альпійская вяршыня — гара Унтэрсберг вышынёй 1972 метры. Яна знаходзіцца ўсяго ў некалькіх кіламетрах ад цэнтра горада. У частцы горада, якая завецца Altstadt альбо «стары горад», пераважаюць вежы і цэрквы, пабудаваныя ў стылі барока. Таксама ў цэнтры горада знаходзіцца масіўная крэпасць Фестунг Хоэнзальцбург. Паабапал старога горада знаходзяцца дзве меншыя гары Мёнхсберг і Капуцынерберг і з'яўляюцца зялёнымі лёгкімі горада.

Зальцбург знаходзіцца ў 150 км на ўсход ад Мюнхена і ў 300 км на захад ад Вены.

Дэмаграфія правіць

Год Насельніцтва
1900 48 945
1951 102 927
1961 108 114
1971 129 919
1981 139 426
1991 143 978
2001 142 662
2007 150 269

Крыніцы: Statistik Austria [1], сайт горада Зальцбург [2]

Кожнае трэцяе працоўнае месца ў горадзе прама ці ўскосна звязанае з турызмам, а велічыня беспрацоўя — самая нізкая ў Аўстрыі — каля 5 працэнтаў.

Гісторыя правіць

 
Від на стары горад і крэпасць з гары Мёнхсберг

Антычныя часы і Сярэднія вякі правіць

Як паказваюць археалагічныя раскопкі пасяленні на тэрыторыі сучаснага Зальцбурга існавалі ўжо ў час неаліту. Пазней на гэтым месцы размяшчалася кельцкае пасяленне, якое ў 1 стагоддзі да н.э. было заваявана рымлянамі. Пачынаючы з 45 года н.э. створаная на месцы сучаснага Зальбурга калонія Ювавум была адным з галоўных населеных пунктаў рымскай правінцыі Норык. Згодна з легендай, у 477 годзе правадыр ругіяў Адавакар на чале аб'яднанай арміі ругіяў, гепідаў, готаў і герулаў захапіў Ювавум і пакараў смерцю святога Максіма і 50 яго вучняў.

У 696 годзе баварскі герцаг падараваў гэтыя землі біскупу Руперту (які пазней быў кананізаваны). Каля 700 года Св. Руперт заснаваў два манастыры, якія захавалія да нашых дзён і сталі цэнтрам будучага горада — мужчынскае бенедэктынскае абацтва Святога Пятра і жаночы манастыр Нонберг. У 739 годзе горад стаў біскупскай рэзідэнцыяй, а ў канцы 8 стагоддзя пры біскупах Віргіліі і Арно горад стаў цэнтрам місіянерскай актыўнасці хрысціянскай царквы ў альпійскім рэгіёне. З гэтых часоў горад мае назву Зальцбург, якую атрымаў ад шматлікіх радовішчаў солі ў прылеглых мясцінах. У 798 годзе зальцбургскія біскупы павысілі статус і сталі архібіскупамі.

У 1077 годзе на гары над горадам быў пабудаваны замак і пазней крэпасць Хоэнзальцбург, які пазней неаднаразова перабудоўваўся.

У 1278 годзе архібіскупства было прызнана суверэнным княствам Свяшчэннай Рымскай імперыі і паступова ператварылася ў адносна незалежную клерыкальную дзяржаву. Канчатковая незалежнасць ад Баварыі была атрымана ў 14 стагоддзі. У прыкладна той жа час ад эпідэміі чумы памерла прыблізна трэць насельніцтва горада.

 
Зальцбург уночы

Часы рэфармацыі правіць

Найвышэйшага росквіту княства дасягнула ў канцы 16 – пачатку 17 стагоддзя. Пры архібіскупах Вольфу Дытрыху фот Райтэнаў, Маркусу фон Хоэмесэ і Парысу Ладрону горад быў моцна перабудаваны пад кіраўніцтвам італьянскіх архітэктараў, пасля чаго стаў вядомы як адна са сталіц еўрапейскага барока. У 1622 годзе ў горадзе быў заснаваны ўніверсітэт, закрыты ў 1810 годзе і адкрыты зноў у 1963. У 1628 годзе быў пабудаваны гарадскі збор, у 1767 годзе — высечаны адзін з найстарэйшых дарожных тунэляў пад гарой Мёнхсберг.

Улада князёў-архібіскупаў працягвалася да 1803 года і ў перыяды свайго найбольшага росквіту распаўсюджвалася далёка за межы сённяшняй федэральнай зямлі Зальцбург.

У гады рэфармацыі Зальцбург быў адным з галоўных цэнтраў каталіцтва ў нямецкіх землях. У 1731 годзе ўсе пратэстанты былі выгнаны з горада.

Прамысловасць правіць

У горадзе паспяхова развіваліся рамёствы, броварства. Першы бровар быў заснаваны яшчэ ў 1492 годзе. Але галоўнай крыніцай прыбытку горада ўвесь гэты час была вытворчасць і продаж солі.

З пачаткам напалеонаўскіх войнаў княства спыніла сваё існаванне. У 1810 годзе горад быў перададзены Баварыі, а ў 1816 годзе па рашэнні Венскага кангрэса Зальцбург увайшоў у склад Аўстрыі.

З 18 да 23 жніўня 1867 года ў Зальцбургу праходзіла сустрэча паміж Францам Іосіфам і Напалеонам III.

 
Рака Зальцах у межах горада

20 стагоддзе правіць

у 1938 годзе ў выніку аншлюсу ў Зальцбург увайшлі нямецкія войскі. Падчас Другой Сусветнай вайны горад неаднаразова бамбіўся саюзнікамі, аднак амаль усе выдатныя месцы Зальцбурга захаваліся. Зальцбург быў вызвалены войскамі ЗША 5 мая 1945 года. Пасля вайны горад быў цэнтрам амерыканскай акупацыйнай зоны.

21 стагоддзе правіць

27 студзеня 2006 года ў горадзе адзначалася 250 гадоў з дня нараджэння Вольфганга Моцарта. З гэтай нагоды крыху за 8 гадзін вечара мясцовага часу ўсе 35 цэркваў Зальцбургу пачалі біць у званы. Асноўныя святкаванні адбываліся на працягу ўсяго года.

Славутасці правіць

 
Панарама Старога горада

Стары горад правіць

Стары горад размешчаны на левым беразе Зальцбаха на вузкай паласе паміж ракой і скалістымі гарамі Мёнхсберг (гара манахаў) і Фестунгберг (гара крэпасці), на якой знаходзіцца Хоэнзальцбург.

Ад Сярэднявечча да Новага часу Зальцбург быў самастойнай дзяржавай, кіраванай герцагам-архібіскупам, і жыў за кошт здабычы і продажу солі. Сродкаў даставала, каб наймаць лепшых мастакоў і архітэктараў з розных краін. Вынік — унікальны ансамбль гістарычнага цэнтра горада, дзе царквы і саборы ў стылі готыкі побач з барочнымі палацамі, а сярэдневяковыя вузкія вуліцы вядуць да па-паўднёваму шырокіх плошчаў з фантанамі. Традыцыі Паўночнай і Паўднёвай Еўропы аднолькава ўплылі на аблічча горада. Сярод галоўных архітэктараў Зальцбурга былі італьянцы Вінчэнца Скамоццы і Санціні Салары. Спалучэнне з унікальным прыродным ландшафтам — гарамі, далінамі і ракой — утварае выдатную панараму горада, якому каля 1300 гадоў.

Увесь Стары горад у 1996 годзе намінаваўся на статус аб'екта сусветнай спадчыны ЮНЕСКА.

  • Рэзідэнцплац (ням.: Residenzplatz). Цэнтральная плошча старога горада. Выгляд плошчы быў сфарміраваны ў пачатку 17 стагоддзя падчас перабудовы горада пад кіраўніцтвам італьянскіх архітэктараў.
  • Рэзідэнцыя архібіскупа. Знаходзіцца на заходнім баку плошчы. Пабудаваная ў 1619 годзе. Інтэр'ер аздабляўся ажно да сярэдзіны 18 стагоддзя. На трэцім паверсе знаходзіцца музей «Галерэя рэзідэнцыі» — збор сярэдневяковага еўрапейскага жывапісу.
  • Новая рэзідэнцыя. Размешчаная насупраць Старой рэзідэнцыі. Пабудаваная ў 1602 годзе і першапачаткова з'яўлялася гасцёўным домам біскупа. На вежы Новай рэзідэнцыі ўсталяваны стары гадзіннік (1873) і 35 званоў (1705). У будынку знаходзіцца музей Затлера, галоўным экспанатам якога з'яўляецца панарама горада, створаная Затлерам у 18241828 гадах.
  • Фантан Рэзідэнцбрунен. Знаходзіцца ў цэнтры плошчы Рэзідэнцплац, створаны ў 1661 годзе.
  • Бенедыкцінскае абацтва святога Пятра. Заснавае святым Рупертам каля 690 года, з чаго пачалося развіццё горада. Функцыянуе ў якасці мужчынскага манастыра да цяперашняга часу. Да 1100 года ў абацтве размяшчалася рэзідэнцыя архібіскупа. Размяшчаецца ў падгор'і гары Мёхнсберг. Пэўныя часткі абацтва і манастырскі збор адчыненыя для наведвання турыстамі.
  • Сабор святога Пятра. Пабудаваны ў абацтве ў 1143 годзе. Іншыя будынкі абацтва пабудаваныя ў 17—18 стагоддзях. Сабор аздоблены карцінамі і ляпнінай, у правым нефе захаваныя мошчы святога Руперта.
  • Катакомбы высечаныя ў сцяне гары Мёнхсберг, да якой далучаецца абацтва. У пячорах жылі пустэльнікі раннехрысціянскай эпохі, яшчэ да заснавання абацтва. У вузкай прасторы між скалой і бакавой сцяной збора святога Пятра заціснутыя маленькія, але вельмі старажытныя могілкі, дзе хавалі манахаў абацтва.
 
Кафедральны сабор
  • Кафедральны сабор. Першы царкоўны будынак на гэтым месцы — невялікая базіліка — быў пасвечаны яшчэ біскупам Віргіліем у 774 годзе. У 1200 годзе на месцы базілікі быў пабудаваны сабор у раманскім стылі, які цалкам згарэў у 1598 годзе. Сучасны будынак быў пабудаваны ў 16141628 гадах, які зрабіўся першым барочным саборам на нямецкамоўных землях. Купал сабора абрынуўся падчас бамбардзіровак у 1944 годзе. Гэта было адзіным сур'ёзным пашкоджаннем, якое нанесла вайна славутасцям горада. Аднаўленне сабору скончылася ў 1959 годзе. Вежы сабора маюць вышыню 79 метраў. Каля дзвярэй усталяваныя статуі заступнікаў горада — святых Руперта і Віргілія, якія трымаюць у руках копію сабора і бочку з соллю. У паўднёвай частцы сабор — музей, дзе размешчаныя прадметы царкоўнага мастацтва і экспанаты калекцыі архібіскупа.
  • Францысканская царква (ням.: Franziskanerkirche). Пабудаваная ў 1223 годзе, неаднаразова перабудоўвалася. Сярод стыляў, у якіх пабудаваная царква, пераважае барока, але таксама прысутнічаюць элементы раманскага стылю і готыкі.
  • Калегіенкірхе (ням.: Kollegienkirche). Былая ўніверсітэцкая царква, пабудаваная ў 1707 годзе. У будынку размешчаны музей.
  • Вуліца Гетрайдэгасе (ням.: Getreidegasse). Невялікая старая вуліца, якая ідзе ад Рэзідэнцплац праз увесь Стары горад.

Хоэнзальцбург правіць

 
Крэпасць Хоэнзальцбург
 
Унутры сценаў крэпасці Хоэнзальцбург

Крэпасць Хоэнзальцбург (ням.: Hohensalzburg) знаходзіцца на вяршыні гары Фестунгберг на вышыні 120 метраў над вышынёй горада. Крэпасць Зальцбурга — адна з найбуйнейшых сярэдневяковых крэпасцей Еўропы, якія захаваліся цалкам. Яе плошча — 30 тысяч м². Патрапіць у крэпасць можна на фунікулёры з старога горада альбо пехам.

У 1077 годзе тут быў пабудаваны раманскі замак, ад якога захаваўся толькі падмурак. Замак шматразова перабудоўваўся і ўмацоўваўся, пакуль не ператварыўся ў магутную фартыфікацыю. Свой цяперашні выгляд Хоэнзальцбург у агульных рысах атрымаў у 16 стагоддзі. Крэпасць перажыла толькі адну аблогу за ўсю гісторыю: у 1525 годзе яе ўзялі ў кола паўстаўшыя сяляне. Гараджане, якія туліліся за сценамі крэпасці, вытрымалі 61-дзённую аблогу.

  • Палац. Да пабудовы Рэзідэнцыі ў Старым горадзе архібіскупы жылі ў палацы ў крэпасці. Сярод княжацкіх пакояў асабліва выдатным з'яўляецца Залаты пакой. У вежы палаца размешчаны самы стары і вядомы арган горада — «Зальцбургскі бык».
  • Музей крэпасці. У музеі знаходзяцца экспанаты па гісторыі горада, крэпасці, ваеннай гісторыі Аўстрыі. Вялікая калекцыя зброі розных эпох.
  • Манастыр Нонберг. Жаночы манастыр, заснаваны Св. Рупертам, як і мужчынскае абацтва. Першай плябанкай манастыра была Св. Эрэнтрудыс, пляменніца святога Руперта. Нонберг — самы стары дзейны жаночы манастыр у нямецкамоўных краінах. Для турыстаў адчыненая толькі манастырская царква.

Правы бераг правіць

 
Сады ў палацы Мірабель

Правы бераг альбо Новы горад пачаў забудоўвацца у канцы 17 — пачатку 18 стагоддзя, калі горад перастаў змяшчацца на левым беразе.

  • Парк Мірабельгартен. Парк спраектаваны ў 1690 годзе.
  • Палац Мірабель. Пабудаваны ў 1606 годзе. Цяпер — рэзідэнцыя гарадcкога бургамістра.
  • Музей барока
  • Сад карлікаў. У 1715 годзе тут былі ўсталяваны 28 смежных фігур карлікаў. Пазней яны выдаляліся і зноў вярталіся ў сад. Некалькі фігур было згублены.
  • Гара Капуцыненберг. Гара Капуцынаў узвышаецца над ракой і Новым горадам. Вышыня — 214 метраў над узроўнем горада. На вяршыні размешчаная глядзельная пляцоўка і абацтва капуцынаў.
 
Палац Хельбрун
  • Дом Моцарта. Дом, у якім Моцарт жыў у 17731780 гадах. У 1780 годзе малады Вольфганг пераехаў у Вену, а бацька вялікага кампазітара жыў у гэтым доме да самай смерці. Цяпер у будынку знаходзіцца музей.
  • Мацартэўм. Вялікі будынак у стылі мадэрн, пабудова якога была скончана ў 1914 годзе. У будынку размяшчаецца Музычны ўніверсітэт, тэатральна-канцэртная зала, бібліятэка і міжнародны культурны фонд «Мацартэўм».
  • Вуліца Лінцергасэ. Галоўная прагулачная вуліца правага берага. На вуліцы знаходзіцца царква святога Себасцьяна, пабудаваная ў 1512 годзе. На могілках пры царкве пахаваныя Парацэльс, бацька В. Моцарта — Леапольд Моцарт і самы вядомы архібіскуп Зальцбурга — Вольф Дзітрых фон Райтэнаў.

Ваколіцы горада правіць

  • Хельбрун — палац і парк у 6 кіламетрах на поўдзень ад Зальцбурга. З'яўляўся летняй рэзідэнцыяй архібіскупа.
  • Палац Хельбрун. Пабудаваны ў 16131615 гадах па праекце італьянскага архітэктара С. Салары ў стылі ранняга барока. Захаваўся насценны і столевы жывапіс 17 стагоддзя.
  • Механічны тэатр. Створаны ў 1752 годзе і з'яўляўся цудам тэхнікі таго часу. 256 механічных фігур мадэлююць жыццё мініяцюрнага горада.
  • Палац Монатшлёсаль. Пабудаваны ў 1615 годзе. Выкарыслоўваўся ў якасці паляўнічага будынка. З 1924 года ў ім размяшчаецца Зальцбургскі краязнаўчы музей.
  • Каменны тэатр. Старая адкрытая тэатральная пляцоўка (1617)

Вядомыя гараджане правіць

 
Шыльда на доме, дзе нарадзіўся Моцарт
  • Кампазітар Вольфганг Амадэй Моцарт нарадзіўся 26 студзеня 1756 года ў Старым горадзе Зальцбурга. Пазней сям'я Моцартаў пераехала на правы бераг. Моцарт там жыў у перыяд з 17731780 гадоў. Дом Моцарта прываблівае вялікую колькасць турыстаў.
  • Крысціян Доплер — матэматык і фізік, эксперт тэорыі акустыкі. Нарадзіўся ў Зальцбургу ў 1803 годзе. Вынайшаў эфект змянення даўжыні хвалі, якую выпускае крыніца, якая рухаецца. Эфект названы ў яго гонар і носіць назву эфект Доплера.
  • Стэфан Цвейг — вядомы аўстрыйскі пісьменнік. Жыў у Зальцбургу ў перыяд з 1918 па 1934 гады.
  • Георг Тракль — паэт. Нарадзіўся ў Зальцбургу ў 1887 годзе і пражыў у горадзе большую частку свайго жыцця.
  • Томас Бернхард — аўстрыйскі пісьменнік. Жыў у Зальцбургу, граў у тэатры Моцартэўма.
  • Эбернхард Хопф — матэматык, нарадзіўся ў Зальцбургу ў 1902 годзе.
  • Роланд Рацэнбергер — аўстрыйскі пілот Формулы-1, нарадзіўся і вырас у Зальцбургу. Загінуў у 1994 годзе ў гонцы Гран-Пры Сан-Марына.

Падзеі правіць

Зальцбургскі фестываль правіць

 
Вялікі тэатр Зальцбургскага фестывалю

Зальцбургскі фестываль — вядомы музычны фестываль, які збірае гледачоў кожны год ад канца ліпеня да канца жніўня. Меншы Зальцбургскі Велікодны фестываль праводзіцца штогод у час Вялікадня.

Зальцбургскі фестываль бярэ свой пачатак з музычных святаў, якія праводзіліся ў 19 стагоддзі. Першае «Моцартаўскае музычнае свята» адбылося ў 1842 годзе, але праводзіліся яны не рэгулярна.

У сярэдзіне 60-х гадоў 20 стагоддзя была праведзена маштабная рэканструкцыя былых прыдворных стайняў і школы верхавой язды, якія знаходзіліся побач з стромым скалістым схілам гары Мёхнсберг, якая пераўтварыла старыя будынкі 17 стагоддзя ў Малы і Вялікі фестывальныя тэатры. Пры рэканструкцыі былі высечаны больш за 50 тысяч м³ скал. Дзякуючы гэтаму з'явілася магчымасць паглыбіць фестывальны комплекс углыб скалы. Пасля свайго стварэння фестывальны комплекс застаецца нязменна галоўнай сцэнай фестывалю.

У праграму фестывалю ўваходзяць канцэрты аркестравай, камернай, царкоўнай музыкі, а таксама пастаноўкі опер і музычных спектакляў.

Апроч двух згаданых фестываляў таксама штогод праводзіцца Троіцкі фестываль — на свята Тройцы.

Транспарт правіць

 
Прыпынак S-Bahn Зальцбург Зам

Горад звязаны ўсебаковымі чыгуначнымі лініямі з такімі гарадамі як Вена, Мюнхен, Інсбрук і Цюрых, па якіх таксама курсіруюць высокахуткасныя дзённыя цягнікі ICE. Таксама горад з'яўляецца чыгуначнай развязкай для цягнікоў праз Альпы ў Італію.

З аэрапорта Зальцбурга ажыццяўляюцца рэйсы ў такія еўрапейскія гарады як Франкфурт-на-Майне, Вена, Лондан, Амстэрдам і Цюрых, а таксама ў Дублін і Шарлеруа. У дадатак да гэтага ажыццяўляецца вялікая колькасць чартэрных рэйсаў.

У цэнтры горада існуе сетка тралейбусных і аўтобусных ліній, якая налічвае больш за 20 маршрутаў з інтэрваламі кожныя 10 хвілін. У Зальцбургу таксама існуюць чатыры лініі цягнікоў S-Bahn: S1, S2, S3 і S11. Цягнікі адпраўляюцца ад галоўных станцый кожныя 30 хвілін. Прыгарадная лінія S1 дасягае сусветнавядомай Капелі Ціхай ночы ў Оберндорфе за 25 хвілін.

Эканоміка правіць

 
Від на горад і раку Зальцах

Шмат стагоддзяў падмуркам эканомікі Зальцбурга і прылеглых гарадоў была здабыча, ачыстка і продаж солі. З 15 стагоддзя пачала развівацца вытворчасць піва, а таксама горная здабыча і металургія. У прылеглых гарадах былі закладзены залатыя і серабраныя шахты, таксама былі знойдзены радовішчы медзі і цынку. У выніку паступовага вычэрпвання радовішчаў у 18—19 стагоддзях прамысловасць пачала змяняцца ў бок апрацоўвальных фабрык. Таксама развіваліся транспарт і банкаўская справа. У пачатку 20 стагоддзя недахоп вугалю прывёў да інтэнсіўнага будаўніцтва ГЭС на горных рэках рэгіёна для забеспячэння прамысловасці электраэнергіяй.

Сучасны Зальцбург — высокаразвіты індустрыяльны і постіндустрыяльны горад. У горадзе і ваколіцах размяшчаюцца шматлікія прадпрыемствы аўтаматызацыі, высокіх тэхналогій, распрацоўкі праграмнага забеспячэння, тэлекамунікацыйнага сектара, індустрыі мультымедыя. У Зальцбургу знаходзіцца штаб-кватэра аўтамабільнага канцэрна Porsche. Штаб-кватэра Red Bull — вытворцы разнастайных напояў — знаходзіцца недалёка ад Зальцбурга.

Найважнейшую ролю ў эканоміцы горада адыгрывае турызм — горад штогод наведваюць да 7 мільёнаў турыстаў, а таксама гандаль і банкаўская справа. Адзінай галіной, якая грае важную ролю ў эканоміцы горада яшчэ з часоў Сярэдневякоўя, застаецца вытворчасць піва і мінеральнай вады.

Адукацыя правіць

 
Зальцбургскі ўніверсітэт Моцарта

У Зальцбургу размяшчаюцца чатыры ўніверсітэты.

  • Універсітэт Парыса Ладрона.
Зальцбургскі ўніверсітэт быў заснаваны князем-архібіскупам Парысам Ладронам у 1622 годзе. У 1810 годзе ён быў зачынены баварскімі ўладамі, і пасля адчынены зноў у 1963 годзе і названы ў гонар свайго заснавальніка. У Зальцбургу заўсёды былі моцна развітыя традыцыі рэлігійнай адукацыі, і ў нашыя часы тэалагічны факультэт Універсітэта лічыцца вельмі прэстыжным.

Апроч чатырох універсітэтаў, у горадзе таксама існуе больш за 30 інстытутаў, вышэйшых школ, акадэмій і гімназій.

Спорт правіць

 
Футбольная каманда Рэд Бул Зальцбург
 
Стадыён Вальс-Зіценхайм

Спорт у Зальцбургу вельмі папулярны. Футбольная каманда Зальцбург (поўная назва «Рэд Бул Зальцбург» па назве фундатара; раней называлася «Казіно») з'яўляецца адной з наймагутнейшых у краіне, тройчы выйгравала чэмпіянат Аўстрыі — у 1994, 1995 і 1997 гадах. У 1994 годзе каманда гуляла ў фінале Кубку УЕФА. На хатнім стадыёне каманды, які носіць назву Вальс-Зіценхайм, праходзілі гульні Чэмпіянату Еўропы па футболу 2008 года.

Хакейная каманда горада — хакейны клуб Рэд Бул Зальцбург таксама носіць імя фундатара.

У 1996 і 2006 гадах у Зальцбургу праходзіў чэмпіянат свету па веласпорце.

У ваколіцах горада існуе выдатная магчымасць займацца зімовымі відамі спорту, асабліва горнымі лыжамі. Зальцбург прэтэндаваў на правядзенне Зімовых Алімпійскіх гульняў 2010 года, але прайграў на выбарах канадcкаму Ванкуверу. Горад таксама быў прэтэндэнтам на правядзенне зімовай Алімпіяды 2014 года, але прайграў гораду Сочы.

Гарады-пабрацімы правіць

Цікавая інфармацыя правіць

 
Помнік фарбаванаму быку ў крэпасці Зальцбурга
  • Ціхая ноч. Самы вядомы еўрапейскі калядны гімн «Ціхая ноч» (ням.: Stille Nacht) быў напісаны ў 1818 годзе ў вёсачцы Оберндорф пад Зальцбургам мясцовым настаўнікам і святаром.
  • Мыйшчыкі быкоў. Старое прозвішча Stierwascher — мыйшчык быкоў — хутчэй за ўсё было дадзена жыхарам Зальцбурга з-за звычая мыць мяса свежазабітай жывёлы прама ў хуткай і чыстай плыні ракі Зальцах. Аднак існуе легенда, згодна з якой падчас аблогі крэпасці Хоэнзальцбург у 1525 годзе ўдзельнікамі сялянскага паўстання абаронцы крэпасці моцна пакутвалі з-за голаду і каб падмануць ворагаў, фарбавалі адзінага, які ў іх застаўся, быка ў розныя колеры і пры гэтым нібы выпадкова паказвалі яго з гарадcкіх сцен. Падманутыя ворагі, пераканаўшыся ў вялікай колькасці запасаў у абаронцаў крэпасці, адышлі, а бык быў урачыста вымыты ў рацэ ад фарбы шчаслівымі жыхарамі.

Спасылкі правіць