Залядынскі сельсавет
Заляды́нскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Іванаўскага раёна Брэсцкай вобласці БССР. Цэнтр — вёска Залядынне.
Залядынскі сельсавет | |
---|---|
Краіна | Беларуская ССР |
Уваходзіў у | Іванаўскі раён |
Уключаў | 5 населеных пунктаў |
Адміністрацыйны цэнтр | Залядынне |
Дата ўтварэння | 12 кастрычніка 1940 |
Дата скасавання | 17 лютага 1986 |
Утвораны 12 кастрычніка 1940 года як Глінненскі сельсавет у Іванаўскім раёне Пінскай вобласці БССР. Цэнтр — вёска Глінна. З 8 студзеня 1954 года ў Брэсцкай вобласці. З 25 снежня 1962 года па 6 студзеня 1965 года ў складзе Драгічынскага раёна. 7 лютага 1972 года скасавана вёска Валасані (злілася з вёскай Залядынне)[1]. На 1 студзеня 1974 года ў складзе Глінненскага сельсавета было 5 населеных пунктаў[2]. 4 кастрычніка 1982 года цэнтр перанесены ў вёску Залядынне, сельсавет перайменаваны ў Залядынскі[3]. 17 лютага 1986 года скасаваны, населеныя пункты перададзены ў склад Адрыжынскага (3 населеныя пункты: вёскі Залядынне, Карсынь і Страмец) і Гарбахскага (2 населеныя пункты: вёскі Глінна і Журавок) сельсаветаў[4].
На момант скасавання ў склад сельсавета ўваходзілі 5 населеных пунктаў.
Крыніцы
правіць- ↑ Рашэнне выканаўчага камітэта Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 7 лютага 1972 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1972, № 8 (1346).
- ↑ Белорусская ССР. Административно-территориальное деление. На 1 января 1974 года. (руск.). — Выданне 5-е. — Мн.: Беларусь, 1974. — С. 21. — 248 с. — 10 000 экз.
- ↑ Рашэнне выканкома Брэсцкага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 4 кастрычніка 1982 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1982, № 33 (1731).
- ↑ Рашэнне выканкома Брэсцкага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 17 лютага 1986 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1986, № 7 (1849).
Літаратура
правіць- Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
- Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.