Масачусетс (заліў)
(Пасля перасылкі з Заліў Масачусетс)
Заліў Масачусетс (англ.: Massachusetts Bay) — заліў Атлантычнага акіяна ля паўночна-ўсходняга ўзбярэжжа Паўночнай Амерыкі. Абмывае штат Масачусетс, ЗША. Заліў Масачусетс лічыцца часткай заліва Мэн, мае даўжыню 55 км, і глыбіню да 93 м. Прылівы ў заліве паўсутачныя, да 1,8 м.
Масачусетс | |
---|---|
англ. Massachusetts Bay | |
42°18′ пн. ш. 70°32′ з. д.HGЯO | |
Краіна | |
Тып | заліў |
Найбольшая глыбіня | 93 м |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
На поўначы заліў абмежаваны паўвостравам Кейп-Эн, у паўднёвай частцы размешчаны заліў Кейп-Код, абмежаваны аднайменным паўвостравам. Заходняя частка заліва носіць назву Бостанская бухта, у ёй размяшчаецца горад-порт Бостан.
Заліў даў назву аднаму з першых паселішчаў у Новай Англіі — калоніі Масачусецкага заліва. Вялікая колькасць заліваў на ўзбярэжжы штата Масачусетс далі яму мянушку «Штат Заліваў».
Спасылкі
правіць- Массачусетс // Большая советская энциклопедия : ([в 30 т.]) / гл. ред. А. М. Прохоров. — 3-е изд.. — М. : Советская энциклопедия, 1969—1978. (руск.)