Замак Дубавац (харв.: Utvrđeni grad Dubovac) — адзін з найбольш старажытных помнікаў архітэктуры ў Карлавацы, Харватыя. Ён вядомы дзякуючы сваёй багатай гісторыі і з’яўляецца свайго роду ахоўнікам гістарычнай памяці харвацкага народа[1]. Замак адлюстраваны на паштовай марцы Харватыі[2].

Славутасць
Замак Дубавац
харв.: Utvrđeni grad Dubovac
45°29′42″ пн. ш. 15°31′41″ у. д.HGЯO
Краіна
Месцазнаходжанне
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Гісторыя правіць

Замак Дубавац атрымаў сваю назву ў гонар былога дубовага леса, які атачаў яго ў даўнія часы. Цікава, што замак Дубавац старэйшы за сам горад Карлавац, у якім ён знаходзіцца. Калі Карлавац пачаў будавацца, Дубавац існаваў ужо доўгі час. У сярэднявеччы Дубавац развіваўся як вёска з крэпасцю і знаходзіўся на перасячэнні важнейшых для свайго часу рэк і дарог. Горад упершыню згадваецца ў 1339 годзе, калі ў Дубавац прыязджае святар. Ёсць таксама згадванні аб гандлёвых і камерцыйных прадпрыемствах, а таксама аб разбуральнай турэцкай навале 1578 года. Гэта навала практычна і спустошыла Дубавац, бежанцы з якога знайшлі сабе прытулак на тэрыторыі суседняга паселішча Карлавац. Ад ранейшага паселішча захаваўся толькі замак.

Рэканструкцыі правіць

Апошняя рэканструкцыя замка была праведзена ў 1961 годзе, у тым ліку па ініцыятыве харвацкага інстытута кіравання імя Грэта Юрыч, які і заняў яго памяшканне. А з 1965 па 2007 замак належаў гарадскому музею, і ва ўсіх яго памяшканнях былі размешчаны экспазіцыі, прысвечаныя гісторыі горада.

Для рэканструкцыі замка ў XX стагоддзі выкарыстоўваліся вельмі важныя запісы ваенных інжынераў, зробленыя ў 1770 годзе. У гэтых дакументах апісана структура замка і матэрыялы, якія выкарыстоўваліся падчас будаўніцтва.

Уладальнікі замка правіць

Уладальнікамі замка ў розныя чаы былі арыстакратычныя сем’і: Зудары (1387—1426), Франкапаны (1442—1550) і Зрынскі (1550—1578), потым замак перайшоў да камандавання арміі ў Карлавацы (1678—1810)[3].

У 1837 г. новы ўладальнік замка, граф Лаваль Нгуен, перабудаваў яго ў стылі рамантызму[4].

Зноскі

  1. James Stewart. Croatia. — Interlink Publishing Group Incorporated, 2009. — 380 с. — ISBN 9781566567664.
  2. HP-Hrvatska pošta d.d. - Pretraživanje (14 чэрвеня 2011). Архівавана з першакрыніцы 14 чэрвеня 2011. Праверана 8 мая 2018.
  3. "Karlovac County: 10 Things to Check Out". Croatia Week [англійская]. Архівавана з арыгінала 24 чэрвеня 2017. Праверана 2018-05-08.
  4. Замки Хорватии Архівавана 19 лютага 2020.

Спасылкі правіць

Галерэя правіць