Замкі Беларусі

спіс артыкулаў у адным з праектаў Вікімедыя

Замкі Беларусі — абарончыя збудаванні, пабудаваныя на тэрыторыі сучаснай Рэспублікі Беларусь у XIII—XVII стагоддзях. Большасць замкаў да нашых дзён не захаваліся. Замак як тып збудавання ўяўляе сабой абарончы аб’ект, які ўяўляе сабой замкнёны комплекс абарончых, жылых і іншых спецыяльных пабудоў, выконвае рэзідэнцыяльныя і адміністрацыйна-грамадскія функцыі[1].

Паштовая марка Беларусі.

Гісторыя правіць

Замкі будаваліся ў зручных для абароны месцах — на ўзвышшах («горныя») або ў нізінах («дольныя»), мелі рэгулярную і нерэгулярную кампазіцыю плана. На тэрыторыі Беларусі было распаўсюджана будаўніцтва драўляных замкаў (у Оршы, Радашковічах, Пінску, Гомелі, Глуску, Магілёве і іншых месцах) і каменныя (Лідскі, Крэўскі, Навагрудскі, Мірскі, Быхаўскі, Смалянскі, Любчанскі, Ляхавіцкі, Заслаўскі замкі).

Першыя замкі ў Беларусі былі агульнагарадскім княжацкімі цытадэлямі (Гродзенскі замак), некаторыя з іх мелі значныя памеры. Прыватнаўласніцкіх рэзідэнцыі XVI—XVIII стагоддзяў складаліся з паасобных умацаванняў і палаца, якому адводзілася галоўная роля ў архітэктурнай кампазіцыі. Для большасці замкаў XV—XVI стагоддзяў характэрныя рысы готыкі і рэнесансу, з XVII стагоддзя назіраецца перавага барочных элементаў. У сярэдзіне XVI стагоддзя будуюцца замкі з бастыённай сістэмай умацаванняў (Заслаўскі замак, Ляхавіцкі замак). З канца XVI стагоддзя замкавае будаўніцтва паступова трансфармуецца ў палацава-замкавае (Нясвіжскі комплекс, Гальшанскі палац). Многія старыя замкі рэканструяваліся, атачаліся паркам. У канцы XVIII стагоддзя сярэднявечныя ўмацавання замянілі крэпасці са шматкіламетровыя лініямі абароны і элементамі найноўшай фартыфікацыі.

Замкавае будаўніцтва аказвала ўплыў на архітэктуру абарончых цэркваў, касцёлаў, жылых дамоў, гарадскіх варот (Мураванкаўская царква-крэпасць, Сынковіцкая царква-крэпасць, Камайскі касцёл).

Спіс замкаў правіць

Замак Назва Месца матэрыял Гады існавання Стан
 
Аршанскі замак Орша мураваны замак XIV—XVII стст. замчышча
Асабняцкі замак Асабнякі драўляны замак XIII—XIV стст. замчышча
Астрашыцкі замак Астрашыцкі Гарадок драўляны замак XVI—XVII стст. не захаваўся
 
Астрынскі замак Астрына драўляны замак XII—XIII стст. замчышча
 
Ашмянскі замак Ашмяны драўляны замак XIII—XV стст. не захаваўся
 
Бабінавіцкі замак Бабінавічы драўляны замак XVIII ст. замчышча
 
Бабруйскі замак Бабруйск драўляны замак XIV—XVIII ст. разбураны ў часы Расійскай імперыі
Баркулабаўскі замак Баркулабава драўляны замак 1564 — XVIII ст. замчышча
 
Барысаўскі замак Барысаў драўляны, пазней мураваны турэмны замак XIII—XVII стст. рэшткі пазнейшага турэмнага замку
Беразавецкі замак Беразавец драўляны замак на мураваным падмурку пачатак XVI—XVII стст. замчышча
 
Берасцейскі замак Брэст драаўляна-мураваны замак XII—XIX стст. не захаваўся, у 2013 годзе знойдзены рэшткі мураванай сцяны
Брагінскі замак Брагін драўляны замак XV—XVII стст. не захаваўся
 
Браслаўскі замак Браслаў магутны драўляны замак XVI—XVIII стст. замчышча
 
Быхаўскі замак Быхаў мураваны замак XVII ст. — захаваўся, ідзе рэканструкцыя
 
Бялыніцкі замак Бялынічы драўляны замак XVI—XVII стст. замчышча
Бярозавіцкі замак Бярозавічы драўляны замак XIII—XVIII стст. замчышча
 
Варонецкі замак Варонічы драўляны замак XVI—XVII стст. замчышча
 
Ваўкавыскі замак Ваўкавыск драўляны замак 1258—1656 замчышча
 
Віцебскія замкі Віцебск мураваныя замкі XIV—XVIII стст. захаваліся падмуркі адной вежы
 
Вішчынскі замак Вішчын раннефеадальны драўляны замак XII—XIII стст. замчышча
Воўпаўскі замак Воўпа драўляны замак XV—XVII стст. замчышча
 
Высокаўскі замак Высокае муравана-земляны замак XVII—XVIII стст. руіны
Вялікасельскі замак Вялікае Сяло драўляны замак XII—XIII стст. замчышча
 
Вяцкі замак Вята драўляны замак XVI—XVII стст. замчышча
 
Галоўчынскі замак Галоўчын драўляна-мураваны замак XIV—XVIII стст. замчышча з руінамі
 
Гальшанскі замак Гальшаны мураваны замак XVI ст. — руіны, ідзе рэканструкцыя
 
Гарадзішчанскі замак (Варута) Гарадзішча (Баранавіцкі раён) драўляны замак XI—XIII стст. замчышча
Гарадзішчанскі замак Гарадзішча (Воранаўскі раён) драўляны замак XIV—XVII стст. замчышча
Гарадзішчанскі замак Гарадзішча (Ляхавіцкі раён) драўляны замак XII—XIII стст. замчышча
 
Гарадоцкі замак Гарадок мураваны бастыённы замак XVII ст. замчышча
 
Гарадоцкі замак (Маладзечанскі раён) Гарадок (Маладзечанскі раён) драўляны замак XI—XVII стст. замчышча
 
Геранёнскі замак Геранёны мураваны замак XV—XVIII стст. руіны
 
Глыбоцкі замак Глыбокае драўляны замак XVI—XVIII стст. не захаваўся
 
Глускі замак Глуск мураваны бастыённы замак XVI—XVIII стст. захаваліся валы і рэшткі бастыёнаў
Глуска-Пагарэльскі замак Гарадок (Глуск Пагарэлы) драўляны замак XVI—XVIII стст. не захаваўся
 
Гомельскі замак Гомель драўляны замак XIV—XVIII стст. не захаваўся
 
Гомльскі замак Гомель драўляны замак XVI ст. замчышча
 
Горвальскі замак Горваль драўляны замак XVI—XVIII стст. замчышча
Горскі замак Горы бастыённы замак з землянымі ўмацаваннямі XVI—XVIII стст. замчышча
 
Гродзенскі Новы замак Гродна мураваны палац XVIII ст. — захаваўся
 
Гродзенскі Стары замак Гродна мураваны замак XI ст. — захаваўся, ідзе рэканструкцыя
 
Грэскі замак Грэск драўляны замак XVI—XVII стст. не захаваўся
 
Давыд-Гарадоцкі замак Давыд-Гарадок драўляны замак XIV—XVIII стст. замчышча
 
Дзісенскі замак Дзісна магутны драўляны замак XIV—XVIII стст. замчышча
 
Дом-крэпасць Нонхартаў Глуск мураваны дом-крэпасць 1611 г. — захаваўся
 
Дрысвяцкі замак Дрысвяты драўляны замак XIV—XVII стст. замчышча
 
Дрысенскі замак Верхнядзвінск драўляны замак XIV—XVIII стст. не захаваўся
 
Друйскі замак Друя драўляны замак XIV—XVIII стст. не захаваўся
 
Друцкі замак Друцк драўляны замак XIV—XVII стст. замчышча з адноўленнай брамай
 
Дубровенскі замак Дуброўна драўляны замак XVI—XVIII стст. замчышча
 
Дзятлаўскі замак Дзятлава драўляны замак XVI—XVIII стст. не захаваўся
Езярышчанскі замак Езярышча магутны драўляны замак XIV—XVII стст. замчышча
Жаберскі замак Жабер драўляны бастыённы замак XVII — пачатак XVIII стст. замчышча
Жлобінскі замак Жлобін драўляны замак XV—XVII стст. не захаваўся
Запрудскі замак Запруды драўляны замак XIV—XVII стст. замчышча
 
Заслаўскі замак Заслаўе мураваны бастыённы замак XVI ст. — руіны
Збочнаўскі замак Збочна драўляны замак XII—XIV стст. замчышча
 
Іказненскі замак Іказнь мураваны замак XVI—XVIII стст. замчышча
 
Кажан-Гарадоцкі замак Кажан-Гарадок драўляны замак XV—XVII стст. не захаваўся
 
Камянецкі замак Камянец драўляны замак з мураванай вежай XIII ст. — захавалася мураваная вежа
Каменскі замак Камень драўляны замак XVI—XVII стст. замчышча
Камень-Харэцкі замак Камена драўляны замак XV—XVII стст. не захаваўся
 
Каралінскі замак Каралін мураваны замак XVII—XVIII стст. не захаваўся
Касцянеўскі замак Касцянева драўляны замак XIII ст. замчышча
 
Клецкі замак Клецк драўляны, пазней драўляна-мураваны замак XI—XVIII стст. замчышча
 
Кобрынскі замак Кобрын драўляны замак XIV—XVIII стст. не захаваўся
 
Койданаўскі замак Дзяржынск мураваны замак XV ст. — руіны
 
Капыльскі замак Капыль драўляны замак XIV—XVIII стст. замчышча
 
Копыскі замак Копысь драўляны замак XIV—XVIII стст. замчышча, аднаўляюцца драўляныя ўмацаванні
 
Касаржэўскі замак Валь драўляны замак XVII ст. замчышча
 
Косаўскі замак Косава мураваны палац 1828 — захаваўся
 
Крэўскі замак Крэва мураваны замак XIV ст. — руіны, ідзе рэканструкцыя
 
Казьянскі замак Казьяны драўляны замак XVI ст. замчышча
 
Красны замак каля в. Краснае драўляны замак XVI ст. замчышча
Крошынскі замак Крошын драўляны замак XVI—XVIII стст. замчышча
Кульбачанскі замак Кульбачына драўляны замак XIII ст. замчышча
Кульнёўскі замак Кульнева драўляны замак XVI ст. замчышча
Замак Няшчорда мыс возера Нішча драўляны замак XVI ст. замчышча
Красамайскі замак Красамай драўляны замак XV ст. замчышча
 
Крэпасць Сітна Вялікае Сітна драўляны замак XVI ст. замчышча
 
Замак Сокал Сакалішча драўляны замак XVI ст. замчышча
 
Крэпасць Суша Суша драўляны замак XVI ст. замчышча
 
Крэпасць Туроўля Туроўля драўляны замак XVI ст. замчышча
 
Крыўлянскі замак Крыўляны драўляны бастыённы замак XVII—XVIII стст. замчышча
 
Крычаўскі замак Крычаў драўляна-мураваны замак XIV—XVIII стст. замчышча з руінамі
 
Лепельскі замак Лепель драўляны замак XVI—XVIII стст. замчышча
 
Лідскі замак Ліда мураваны замак XIV ст. — захаваўся
 
Лагойскі замак Лагойск драўляны замак XV—XVII стст. замчышча
 
Лоеўскі замак Лоеў драўляны замак XIV—XVIII стст. замчышча
 
Лоскі замак Лоск драўляны замак XIV—XVIII стст. замчышча
 
Лукомскі замак Лукомль драўляны замак XIV—XVI стст. не захаваўся
 
Лыскаўскі замак Лыскава драўляны замак XV—XVIII стст. замчышча
 
Любчанскі замак Любча мураваны замак XVI ст. — захаваўся
 
Ляхавіцкі замак Ляхавічы мураваны замак XVI—XVIII стст. не захаваўся
 
Мінскі замак Мінск драўляны замак XI—XVIII стст. не захаваўся
 
Мірскі замак Мір мураваны замак XVI ст. — захаваўся
 
Магілёўскі замак Магілёў драўляны замак XVI—XIX стст. не захаваўся
Магільнянскі замак Магільна драўляны замак XVI—XVII стст. замчышча
 
Мазырскі замак Мазыр драўляны замак XV—XVIII стст. замчышча з адбудаванымі драўлянымі ўмацаваннямі
 
Магілёўскі замак Магілёў драўляны замак XVI—XIX стст. не захаваўся
 
Маладзечанскі замак Маладзечна драўляны замак XIV—XVIII стст. замчышча
 
Маскавіцкі замак Маскавічы драўляны замак XI—XIII стст. замчышча
 
Міцькаўшчынскі замак Вялікая Міцькаўшчына бастыённы замак XIV—XVIII стст. не захаваўся
 
Мсцібаўскі замак Мсцібава драўляны замак XIII—XVIII стст. замчышча
 
Мсціслаўскі замак Мсціслаў драўляны замак XIV—XVIII стст. замчышча з адноўленымі ўмацаваннямі
 
Мышскі замак Старая Мыш драўляны замак XVI—XVII стст. замчышча
 
Мядзельскі замак Мядзель мураваны замак XV—XVIII стст. замчышча
 
Нясвіжскі замак Нясвіж мураваны замак XVI ст. — захаваўся
 
Навагрудскі замак Навагрудак мураваны замак XIV ст. — руіны
Навабыхаўскі замак Новы Быхаў драўляны замак XVI—XVII стст. замчышча
Опальскі замак Опаль мураваны замак XVII—XIX стст. замчышча
Панізоўскі замак Панізоўе драўляны замак XII—XIII стст. замчышча
 
Петрыкаўскі замак Петрыкаў драўляны замак XVI—XIX стст. не захаваўся
 
Пескаўскі замак Пескі (Мастоўскі раён) драўляны замак XVI—XVIII стст. не захаваўся
 
Пінскі замак Пінск драўляны замак XII—XVII стст. не захаваўся
 
Пішчалаўскі замак Мінск мураваны турэмны замак XIX ст. — захаваўся
 
Полацкі Верхні замак Полацк драўляны замак XI—XVIII стст. не захаваўся
 
Полацкі ніжні замак Орша драўляны замак XVI—XVII стст. часткова захаваліся валы
 
Прапойскі замак Слаўгарад драўляны замак XIII—XVIII стст. замчышча
 
Пружанскі замак Пружаны драўляны замак XVI—XVII стст. не захаваўся
 
Радамльскі замак Радамля драўляны замак XII—XVII стст. замчышча
 
Радашковіцкі замак Радашковічы драўляны замак XVI ст. замчышча
 
Радунскі замак Радунь драўляны замак XV—XVII стст. замчышча
 
Ракаўскі замак Ракаў драўляны замак XVI—XVII стст. замчышча
Мізерскі(Рацюнскі) замак Рацюнкі драўляны замак XI—XIII стст. замчышча
 
Рэчыцкі замак Ракаў драўляна-гліняны замак XVI—XVII стст. замчышча
 
Рагачоўскі замак Рагачоў драўляны замак XVI—XVIII стст. замчышча
 
Замак каралевы Боны Рагачоў мураваны палац XVI—XX стст. не захаваўся
 
Раманаўскі замак Леніна драўляны замак XVII—XVIII стст. замчышча
 
Ружанскі палац Ружаны мураваны палац XVII—XVIII стст. захаваўся
Свержанскі замак Свержань драўляны замак XV—XVI стст. замчышча
 
Сёмкаўскі замак Сёмкаў Гарадок драўляны замак XIII—XV стст. замчышча з руінамі капліцы
 
Свірскі замак Свір драўляны замак XIII—XVI стст. замчышча
 
Свіслацкі замак Свіслач драўляны замак XI—XVIII стст. замчышча з мураванымі руінамі
 
Слонімскі замак Слонім драўляны замак, пазней мураваны палац XI—XVIII стст. замчышча
 
Слуцкі замак Слуцк комплекс драўляных замкаў XV—XVIII стст. замчышча
 
Смалянскі замак Смаляны мураваны замак XVII ст. — руины
 
Столінскі замак Столін драўляны замак XVI—XVII стст. не захаваўся
 
Стрэшынскі замак Стрэшын драўляны замак XII—XVIII стст. замчышча
 
Суражскі замак Сураж драўляны замак XVI—XVIII стст. замчышча
 
Сенненскі замак Сянно драўляны замак XVI—XVIII стст. замчышча
 
Трабскі замак Трабы драўляны замак XIV—XVI стст. замчышча
 
Тураўскі замак Тураў драўляны замак з мураванай вежай XI—XVIII стст. замчышча з мураванымі руінамі
Турыйскі замак Турэйск драўляны замак XI—XIII стст. замчышча
 
Ульскі замак Ула драўляны замак XVI—XVII стст. замчышча
 
Хойніцкі замак Хойнікі драўляны замак XVII—XVIII стст. замчышча
 
Холмецкі замак Холмеч драўляны замак XVI—XVII стст. замчышча
Церабуньскі замак Церабунь мураваны замак XVII—XIX стст. замчышча
Цяцерынскі замак Цяцерын драўляны замак XIV—XVII стст. замчышча
 
Чашніцкі замак Чашнікі драўляны замак XVI ст. замчышча
 
Чарнаўчыцкі замак Чарнаўчыцы мураваны замак XVII—XIX стст. замчышча
 
Чачэрскі замак Чачэрск драўляна-гліняны замак XIV—XVII стст. замчышча
 
Шклоўскі замак Шклоў драўляны замак XVI—XVII стст. замчышча з мураванымі руінамі
Юнішчынскі замак Юнішчы драўляна-земляны замак XII—XIII стст. замчышча

Сучасны стан правіць

Пастановай Савета Міністраў № 17 ад 6 студзеня 2012 года была зацвержана дзяржаўная праграма «Замкі Беларусі» на 2012—2018 гады[2][3].

Аб’екты, уключаныя ў дзяржаўную праграму «Замкі Беларусі».
  Захаваліся, будуць адрэстаўраваныя;   Руіны, будуць закансерваваныя;   Не захаваліся, тэрыторыю добраўпарадкуюць;   Захаваліся падмуркі пад зямлёй, якія будуць музеефікаваныя.

Заўвагі правіць

  1. Дзярновіч А. Замак // Вялікае Княства Літоўскае. Энцыклапедыя у 3 т. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя імя П. Броўкі, 2005. — Т. 1: Абаленскі — Кадэнцыя. — С. 643—646. — 684 с. — ISBN 985-11-0314-4.
  2. Утверждена госпрограмма «Замки Беларуси» на 2012—2018 годы Архівавана 14 студзеня 2012. (руск.)
  3. Белоруссия решила заманивать туристов замками Архівавана 17 студзеня 2012. (руск.)

Літаратура правіць

  • Габрусь Т. Архітэктура // Вялікае Княства Літоўскае. Энцыклапедыя у 3 т. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя імя П. Броўкі, 2005. — Т. 1: Абаленскі — Кадэнцыя. — С. 130—131. — 684 с. — ISBN 985-11-0314-4.
  • Дзярновіч А. Замак // Вялікае Княства Літоўскае. Энцыклапедыя у 3 т. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя імя П. Броўкі, 2005. — Т. 1: Абаленскі — Кадэнцыя. — С. 643—646. — 684 с. — ISBN 985-11-0314-4.
  • Макараў М. Да пытання пра выкарыстанне тэрміну «данжон» (donjon) у беларускай гістарычнай літаратуры // Гістарычны альманах. — Т. 5. — 2001. (бел.)
  • Ткачёв М. А. Замки Белоруссии. — 2-е изд. — Мн.: Полымя, 1987. — 224 с.
  • Ткачоў М. А. Абарончыя збудаванні заходніх зямель Беларусі XIII—XVIII стст. / Пад пэд. П. А. Раппапорта. Iнститут гiсторыi АН БССР. — Мн.: Навука і тэхніка, 1978. — 144 с. (бел.)
  • Ткачоў М. А. Замкі і людзі / Пад рэд. В. Штыхава. — Мн.: Навука і тэхніка, 1991. — 184 с.
  • Трусаў А. А. Манументальнае дойлідства Беларусі XI—XVIII стагоддзяў. Гісторыя будаўнічай тэхнікі. — Мн.: Лекцыя, 2001. (бел.)
  • Трусов О. А. Памятники монументального зодчества Белоруссии XI—XVII вв. Архитектурно-типологический анализ. — Мн., 1988.
  • Трусов О. А., Чернявский И. М., Кравцевич А. К. Архитектурно-археологические исследования Мирского замка и городского поселка Мир Гродненской области // Советская археология, 1986. — № 4. — C. 216—235.
  • Города, местечки и замки Великого Княжества Литовского. Энциклопедия. — Мн., БелЭн, 2009. С. 312. ISBN 978-985-11-0432-7

Спасылкі правіць