Замойскія
Замойскія (польск.: Zamoyscy) — польскі шляхецкі род, які адыграў выключную ролю ў нацыянальнай гісторыі і культуры. Занесены ў радаводную кнігу шляхты Царства Польскага.
Гісторыя
правіцьРод бярэ пачатак ад Лазінскіх. У XV стагоддзі Томаш Лазінскі набыў маёнтак у Старой Замасці. Яго сыны Фларыян і Мацей узялі прозвішча Замойскія.
Яго праўнук Станіслаў (1519—1572), кашталян холмскі, быў першым сенатарам у гэтай сям'е. Сын Станіслава — канцлер і гетман Ян Замойскі — застаўся ў гісторыі як адзін з архітэктараў польскай велічы. На землях сваёй ардынацыі ён пабудаваў ідэальны рэнесансны горад — Замасць.
Прамое нашчадства канцлера згасла ў XVII стагоддзі на ўнуку яго, Яне Малодшым, які не пакінуў дзяцей ад шлюбу з будучай каралевай Марысенькай. Адзіная яго сястра, Грызельда, была ў шлюбе з Ераміяй Вішнявецкім; іх сынам быў польскі кароль Міхаіл Карыбут Вішнявецкі.
Малодшая галіна
правіцьАстатнія графы Замойскія паходзяць ад чацвёртаюраднага брата гетмана Яна, кашталяна холмскага, якога звалі таксама Янам. Яго нашчадкі да самага падзелу Рэчы Паспалітай займалі найважнейшыя дзяржаўныя пасады. Сярод іх вядомы, у прыватнасці, канцлер вялікі каронны Анджэй Замойскі (1716-92), унукі яго Анджэй Артур (1800-74) і Уладзіслаў Замойскія (1803-68) — выдатныя дзеячы польскай эміграцыі, а таксама ўнук апошняга, Маўрыцы Замойскі (1871—1939), 15-ы ардынат на Замасці, міністр замежных спраў у 1924 годзе.
Выбітныя прадстаўнікі
правіць- Ян Замойскі (1542—1605) — канцлер вялікі каронны і гетман вялікі каронны
- Тамаш Замойскі (1594—1638) — канцлер вялікі каронны
- Грызельда Канстанцыя Замойская (1623—1672) — маці караля Міхала Карыбута Вішнявецкага
- Ян Сабепан Замойскі (1627—1662) — магнат, ваявода
- Анджэй Іеранім Замойскі (1716—1792) — канцлер вялікі каронны, гуманіст і рэфарматар
- Уладзіслаў Станіслаў Замойскі (1803—1868) — палітычны і ваенны дзеяч
- Андрэй Артур Замойскі (1800—1874) — палітычны і эканамічны дзеяч
- Маўрыцы Замойскі (1871—1939) — міністр замежных спраў Польшчы
Літаратура
правіць- Jerzy Jan Lerski, Piotr Wróbel, Richard J. Kozicki. Historical Dictionary of Poland, 966-1945. — Greenwood Publishing, 1996. — С. 677–678. — ISBN 978-0-313-26007-0.
Спасылкі
правіць- Поўны радавод Замойскіх Архівавана 10 сакавіка 2009.