Замошскі сельсавет (Лепельскі раён)
былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Лепельскім раёне Віцебскай вобласці БССР
(Пасля перасылкі з Замошскі сельсавет (Халопеніцкі раён))
Замо́шскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Лепельскага раёна Віцебскай вобласці. Цэнтр — вёска Замошша.
Замошскі сельсавет | |
---|---|
Краіна | Беларуская ССР |
Уваходзіў у | Лепельскі раён |
Адміністрацыйны цэнтр | Замошша |
Дата ўтварэння | 20 жніўня 1924 |
Дата скасавання | 23 лістапада 1959 |
Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Халопеніцкага раёна Барысаўскай акругі БССР. З 9 чэрвеня 1927 года ў складзе Менскай акругі. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Халопеніцкім раёне БССР. З 8 ліпеня 1931 года ў складзе Лепельскага раёна БССР, з 21 чэрвеня 1935 года — Лепельскай акругі, з 20 лютага 1938 года — Віцебскай вобласці. 23 лістапада 1959 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Слабадскога сельсавета[1].
Крыніцы
правіць- ↑ Рашэнне выканкома Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 23 лістапада 1959 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1959, № 16.
Літаратура
правіць- Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.