Зангезурскі хрыбет
Зангезурскі хрыбет — горны хрыбет у Армянскім нагор’і, на мяжы Арменіі і Нахічэванскай аўтаномнай рэспублікі. Працягваецца мерыдыянальна ад верхняга цячэння рэк Тэртэр і Арпа да ракі Аракс.
Даўжыня хрыбта каля 130 км. Вышыня да 3904 км (гара Капутджух). Складзены пераважна з гранітаў і гранадыярытаў. На заходніх схілах стэпавыя і паўпустынныя ландшафты, на ўсходніх — часткова шыракалістыя лясы і субальпійскія лугі. Радовішчы медных руд.
ЛітаратураПравіць
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 1998. — Т. 6: Дадаізм — Застава. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0106-0 (т. 6), ISBN 985-11-0035-8.
Для гэтага артыкула не запоўнены шаблон-картка {{Хрыбет}}. |