Запаведнік
Запаведнік — тэрыторыя сушы або акваторыя, у межах якой увесь прыродны комплекс поўнасцю выключаны з гаспадарчай дзейнасці чалавека і ахоўваецца дзяржавай. З’яўляецца відам запаведных тэрыторый.[1]
Запаведнікі і нацыянальныя паркі з’яўляюцца прыродаахоўнымі аб’ектамі рэспубліканскага значэння. Заказнікі і помнікі прыроды могуць з’яўляцца прыродаахоўнымі аб’ектамі рэспубліканскага або мясцовага значэння.
Для аховы прыродных комплексаў запаведнікаў ствараюцца ахоўныя зоны. Ахоўвае запаведнікі спецыяльная служба (дзяржінспектары, егеры).
Навуковая работа ў запаведніках мае комплексны характар, вядуцца даследаванні па праграме «Летапіс прыроды».
Гісторыя
правіцьПершыя дзяржаўныя запаведнікі ўзніклі ў старажытным Вавілоне, Грэцыі, Індыі і ствараліся з рытуальнымі і паляўнічымі мэтамі. Найстаражытнейшы запаведнік на славянскіх землях — Белавежская пушча. Самы вялікі запаведнік у свеце — Вялікі Габійскі (Манголія, плошча 5 млн га).
На Беларусі два запаведніка: Бярэзінскі біясферны запаведнік і Палескі радыяцыйна-экалагічны запаведнік (адзіны ў свеце).
Задачы
правіцьАсноўныя задачы запаведнікаў:
- зберажэнне эталонных або найбольш тыповых для вызначанай геаграфічнай зоны прыродных ландшафтаў, рэдкіх і каштоўных відаў жывёл і раслін;
- вывучэнне прыродных працэсаў у натуральным стане;
- распрацоўка пытанняў рэканструкцыі флоры, фаўны і комплексу іншых прыродаахоўных праблем;
- культурна-асветніцкая работа, папулярызацыя прыродаахоўных поглядаў і аховы прыроды.
Класіфікацыя
правіцьВылучаюць запаведнікі:
- накіраванага рэжыму
- прыродныя
- эталонныя
- біясферныя
- мемарыяльныя і іншыя.
Гл. таксама
правіцьЗноскі
Літаратура
правіць- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 6: Дадаізм — Застава / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1998. — Т. 6. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0106-0 (т. 6).
Спасылкі
правіць- Закон Рэспублікі Беларусь «Аб асабліва ахоўных прыродных тэрыторыях» — 5 кастрычніка 2021