Запольскі сельсавет (Віцебскі раён)
Запольскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Віцебскага раёна Віцебскай вобласці. Адміністрацыйны цэнтр — в. Заполле.
Запольскі сельсавет | |
---|---|
Краіна |
![]() |
Уваходзіць у | Віцебскі раён |
Уключае | 32 населеных пунктаў |
Адміністрацыйны цэнтр | Заполле |
Дата ўтварэння | 20 жніўня 1924 |
старшыня сельскага Савета дэпутатаў | Рыгор Іосіфавіч Шлыкаў |
Афіцыйныя мовы | беларуская, руская |
Часавы пояс | UTC+03:00 |
Код аўтам. нумароў | 2 |
ГісторыяПравіць
20 жніўня 1924 г. створаны ў складзе Суражскага раёна Віцебскай акругі (да 26 ліпеня 1930 г., з 20 лютага 1938 г. — Віцебскай вобласці).
Перад Другой сусветнай вайной у сельсавеце пражывала 11 461 чал. (2 439 двароў). Пасля вайны было адноўлена 1259 двара, а ў ліпені 1969 г. у сельсавеце пражывала 3 619 чал. Падчас вайны нямецкія акупацыйныя ўлады знішчылі 870 чал. і 2 361 двор; з 443 чал. якія былі адпраўлены на прымусовыя працы, вярнуліся 393 чал. На франтах Другой сусветнай вайны загінула 729 жыхароў сельсавета, яшчэ 242 чал. загінулі ў савецкіх партызанскіх атрадах[1].
20 студзеня 1960 г. пасля скасавання раёна, сельсавет далучаны да Віцебскага раёна.
24 лістапада 2011 г. на падставе арт. 11 Закона РБ «Аб адміністрацыйна-тэрытарыяльным дзяленні і парадку вырашэння пытанняў адміністрацыйна-тэрытарыяльнага ўладкавання Рэспублікі Беларусь» ад 5 мая 1998 г. Віцебскі раённы Савет дэпутата скасаваў в. Маркавічы[2].
Населеныя пункты, знішчаныя нямецкімі акупацыйнымі ўладамі[3]Правіць
- Дубавіца — вёска, якая знаходзілася за 3 км на ўсход ад в. Кавалёва. Перад вайной жыло 193 чал. (42 двары). У кастрычніку 1943 г. нямецкія акупацыйныя войскі загубілі 28 чал. і спалілі вёску.
- Лычнёва — вёска, якая знаходзілася за 3 км на ўсход ад аграгар. Тарасенкі. Перад вайной жыло 185 чал. (40 двароў). У ліпені 1942 г. нямецкія акупацыйныя войскі загубілі 144 чал. і спалілі вёску.
- Падзяродня — вёска, якая знаходзілася за 1 км на паўночны ўсход ад в. Храпакі. Перад вайной жыло 82 чал. (19 двароў). У ліпені 1942 г. нямецкія акупацыйныя войскі загубілі 21 чал. і спалілі вёску.
- Плоткі — вёска, якая знаходзілася ў сельсавеце. Перад вайной жыло 176 чал. (35 двароў). У лютым 1943 г. нямецкія акупацыйныя войскі загубілі 25 чал. і спалілі вёску.
- Сазаны — вёска, якая знаходзілася за 3 км на паўднёвы ўсход ад в. Сапраны. Перад вайной жыло 220 чал. (40 двароў). У снежні 1942 г. нямецкія акупацыйныя войскі загубілі 21 чал. і спалілі вёску.
- Стэськава — вёска, якая знаходзілася за 1,5 км на паўднёвы ўсход ад в. Храпакі. Перад вайной жыло 46 чал. (11 двароў). У ліпені 1942 г. нямецкія акупацыйныя войскі загубілі 20 чал. і спалілі вёску.
- Шыцікі — вёска, якая знаходзілася за 5 км на поўдзень ад в. Дразды. Перад вайной жыло 145 чал. (38 двароў). У ліпені 1942 г. нямецкія акупацыйныя войскі загубілі 84 чал. і спалілі вёску (38 двароў). На месцы вёскі пастаўлена стэла.
Населеныя пунктыПравіць
Зноскі
- ↑ Нацыянальны архіў Рэспублікі Беларусь. Ф. 4683. — Воп. 3. — Спр. 749. — Л. 135.
- ↑ Решение Витебского районного Совета депутатов от 24.11.2011 N 143 «Об упразднении сельского населенного пункта Витебского района Витебской области»
- ↑ Нямецка-фашысцкі генацыд на Беларусі (1941 —1944): Зборнік / Камітэт па архівах і справаводству, Беларускі навукова-даследчы цэнтр дакументазнаўства, археаграфіі і архіўнай справы, Аддзел навуковай інфармацыі па гуманітарных навуках Акадэміі навук Беларусі, Беларускі рэспубліканскі фонд «Узаемаразуменне і прымірэнне»; [Пад агул. рэд. У. М. Міхнюка]. — Мн.: БелНДЦДААС, 1995. — 411 с., 32 л. iл. — С. 33, 37, 38, 39. — ISBN 985-6099-06-4; Дзяржаўны архіў Віцебскай вобласці. Ф. 1778. — Воп. 3. — Спр. 2.
ЛітаратураПравіць
- Тэрыторыя сучаснага Віцебскага раёна ў адміністрацыйна-тэрытарыяльным падзеле Віцебшчыны ў паслярэвалюцыйны перыяд / Падрых. У. І. Мезенцаў // Памяць: Віцебскі раён: Гісторыка-дакументальная хроніка гарадоў і раёнаў Беларусі / Рэдкал.: А. П. Красоўскі [і інш.]; Укл. У. І. Мезенцаў; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: Мастацкая літаратура, 2004. — 772 с.: іл. — С. 134 — 135. — ISBN 985-02-0647-0.