Запісы БІНіМ
«Запісы» — навуковы часопіс беларускай эміграцыі, орган Беларускага інстытута навукі і мастацтва.
«Запісы БІНІМ» | |
---|---|
Тып | часопіс |
Заснавальнік | Беларускі інстытут навукі і мастацтва |
Краіна | |
Галоўны рэдактар | Томас Бэрд |
Заснавана | 1952 |
Палітычная прыналежнасць | Беларускі інстытут навукі і мастацтва ў Нью-Ёрку |
Мова | беларуская, англійская |
Перыядычнасць | штогод |
Гісторыя
правіць«Запісы» пачалі выдавацца ў 1952 г. ў Нью-Ёрку намаганнямі заснавальнікаў і супрацоўнікаў Беларускага інстытута навукі і мастацтва. У 1952 – 1954 гг. у ЗША ўбачылі свет 6 тамоў. Наступныя кнігі выдаваліся ў Мюнхене (ФРГ). Агулам у 1962 – 1970 гг. ў ФРГ выйшла 5 тамоў. У перыяд з 1974 да 1999 гг. «Запісы» зноў выдаваліся ў Нью-Ёрку. Тут падрыхтавана 12 нумароў. Пасля чарговага перапынку выданне «Запісаў» аднавілася ў 2002 г. як супольны нью-ёркска-мінскі праект. У 2018 г. пабачыў свет 39 выпуск альманаху «Запісы БІНіМ» (тэма нумару «Італійская мазаіка» ўключае ў сябе розныя праявы беларускай прысутнасці на Апенінах)[1].
Галоўныя рэдактары: Вітаўт Тумаш, Станіслаў Станкевіч, Томас Бэрд (з 1983).
Зноскі
Літаратура
правіць- Ляднёва А., Сяргеева Г. «Запісы» // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 3: Гімназіі — Кадэнцыя / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 1996. — 527 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0041-2.
- Мамонька У. Праблемы культуры і мастацтва ў «Запісах» // Культура беларускага замежжа. Кн. 1. — Мн., 1993.