Заранка (выдавецтва)

«Зара́нка»беларускае эміграцыйнае выдавецтва, якое існавала ў 19461972 гадах. Заснавана Язэпам Гладкім у Ватэнштэце. Выдала «Лемантар» (1946), падручнік геаграфіі (1947), чытанкі «Родны палетак» і «Малюнкі мінулага» (1947), «Наша краіна» і «Помнікі старажытнасці» (1948), зборнікі беларускіх народных песень і казак. Аднавіла дзейнасць у Нью-Ёрку ў пачатку 1960-х гадоў. Выпусціла больш за 10 кніжак і брашур, у тым ліку «Лемантар для школаў і хатняга навучання» (1964), «Для малых дзетак» (1965), зборнік народных песень «Дудар» (2-е выданне, 1970), «Прыказкі Лагойшчыны» (1966), «Краёвы слоўнік Лагойшчыны» (1970), «Забабоны Лагойшчыны» (1972) і іншыя кнігі[1]. Спыніла дзейнасць у сувязі са смерцю яго заснавальніка[2].

Зноскі

  1. А. С. Ляднёва. «Заранка», бел. выдавецтва ў эміграцыі // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 6: Дадаізм — Застава / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1998. — Т. 6. — С. 537.
  2. Вітаўт Кіпель. Беларусы ў ЗША. — Менск: «Беларусь», 1993. — С. 200.

Літаратура

правіць