Зарэчанскі валун

Зарэ́чанскі валун — геалагічны помнік прыроды рэспубліканскага значэння ў Беларусі. Размешчаны за 0,5 км на поўдзень ад в. Зарэчча Шчучынскага раёна Гродзенскай вобласці. Буйны ледавіковы валун светла-ружовага граніту рапаківі з крышталямі палявога шпату ў выглядзе авоідаў. Даўжыня валуна складае 3,3 м, шырыня 2,2 м, вышыня 2,2 м, у абводзе 8,6 м, аб'ём 8,5 м³, маса каля 22 т. Прынесены ледавіком каля 220—110 тыс. г. назад з Выбаргскага масіву. Мае 33 штучныя паглыбленні паўсферычнай формы глыбінёй да 2 см і 4—6 см у папярочніку, зробленыя чалавекам каля 2— 2,5 тысяч гадоў назад. У язычніцкія часы — прадмет пакланення.

Зарэчанскі валун
Катэгорыя МСАП — III (Помнік прыроды)
Размяшчэнне Беларусь, за 0,5 км на поўдзень ад в. Зарэчча, Шчучынскі раён, Гродзенская вобласць
physical
Зарэчанскі валун
Зарэчанскі валун
physical
Зарэчанскі валун
Зарэчанскі валун

Літаратура правіць

Спасылкі правіць