Зарэчча (Акцябрскі раён)

Зарэ́чча[2] (трансліт.: Zarečča, руск.: Заречье) — вёска ў Акцябрскім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіць у склад Краснаслабодскага сельсавета.

Вёска
Зарэчча
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Першая згадка
Колькасць двароў
6
Насельніцтва
9[1] чалавек (2011)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 2357
Аўтамабільны код
3
СААТА
3240832026
Зарэчча на карце Беларусі ±
Зарэчча (Акцябрскі раён) (Беларусь)
Зарэчча (Акцябрскі раён)
Зарэчча (Акцябрскі раён) (Гомельская вобласць)
Зарэчча (Акцябрскі раён)

Геаграфія правіць

Размяшчэнне правіць

У 24 км на паўднёвы захад ад гарадскога пасёлка Акцябрскі, 232 км ад Гомеля, 25 км ад чыгуначнай станцыі Рабкор, размешчанай на чыгунцы Бабруйск — Рабкор, адгалінаванні лініі АсіповічыЖлобін.

Гідраграфія правіць

На рацэ Арэса (прыток ракі Пціч).

Экалогія і прырода правіць

На поўдні і ўсходзе мяжуе з лесам.

Транспартная сетка правіць

Побач аўтадарога Чырвоная Слабада — Навасёлкі.

Інфармацыя правіць

Забудова драўлянымі сялянскімі сядзібамі — уздоўж дарогі.

Гісторыя правіць

Па пісьмовых крыніцах вядомая з XVIII стагоддзя як вёска ў Мінскім ваяводстве Вялікага княства Літоўскага. Пасля другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793 год) у складзе Расійскай імперыі. З пачатку XIX стагоддзя ў складзе маёнтка Дуброва Нястанавіцкай сельскай грамады. Па стану на 1870 год — у Чэрнінскай воласці Бабруйскага павета Мінскай губерні.
У 1930 годзе жыхары ўступілі ў калгас.

Насельніцтва правіць

Колькасць правіць

  • 2011 год — 6 двароў, 9 жыхароў.

Дынаміка правіць

  • 1795 год — 5 двароў.
  • 1858 год — 20 двароў, 154 жыхары.
  • 1959 год — 29 жыхароў (паводле перапісу).
  • 1997 год — 8 двароў, 15 жыхароў.
  • 2004 год — 7 двароў, 9 жыхароў.

Зноскі

  1. Дадзеныя сельсавета на 1 студзеня 2011 года
  2. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4 (DJVU).

Літаратура правіць

  • Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т.1, кн.1. Гомельская вобласць/С. В. Марцэлеў; Рэдкалегія: Г. П. Пашкоў (галоўны рэдактар) і інш. — Мн.: БелЭн, 2004. 632с.: іл. Тыраж 4000 экз. ISBN 985-11-0303-9 ISBN 985-11-0302-0
  • Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Акцябрскага р-на. — Мн.: БЕЛТА, 1997. — 478 с. ISBN 985-6302-03-X

Спасылкі правіць