Зарэчча (Пухавіцкі раён)
Зарэ́чча[1] (трансліт.: Zarečča, руск.: Заречье) — вёска ў Пухавіцкім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Блонскага сельсавета. Месціцца за 2 км на поўнач ад Мар’інай Горкі, 51 км ад Мінска, 6 км ад чыгуначнай станцыі Пухавічы, на рацэ Цітаўка.
Вёска
Зарэчча
|
Гісторыя правіць
У канцы XVIII стагоддзя вёска ў Ігуменскім павеце Мінскай губерні, шляхецкая ўласнасць, была карчма. У сярэдзіне XIX стагоддзя ўласнасць Асоўскага. У 1897 годзе былі аднайменныя вёска і ўрочышча, у Пухавіцкай воласці.
З канца лютага 1918 года тэрыторыя акупаваная войскамі Германскай імперыі. 25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. У снежні 1918 года занята Чырвонай Арміяй, з 1 студзеня 1919 года ў адпаведнасці з пастановай І з’езда КП(б) Беларусі яна ўвайшла ў склад Савецкай Беларусі, з 27 лютага 1919 года — у ЛітБел ССР. У час польска-савецкай вайны ў жніўні 1919 — ліпені 1920 гадоў пад акупацыяй Польшчы.
З 31 ліпеня 1920 года ў Беларускай ССР. У 1939—1954 гадах цэнтр Блонскага сельсавета[2].
У Другую сусветную вайну з канца чэрвеня 1941 года да пачатку ліпеня 1944 года вёска пад акупацыяй Германіі. У ваколіцах вёскі дзейнічала савецкая партызанская брыгада «Полымя».
Насельніцтва правіць
- 1897 — вёска, 22 двары, 137 жыхароў; урочышча, 6 двароў, 33 жыхары
- 1908 — 32 двары, 217 жыхароў
- 1917 — 41 двор, 276 жыхароў
- 1960 — 440 жыхароў
- 2002 — 127 двароў, 250 жыхароў
Славутасці правіць
- Курган — за 1,5—2 км на паўднёвы ўсход ад вёскі, ва ўрочышчы Курганне, на ўскрайку лесу, каля балота. Мясцовая назва — Канцы.
Заўвагі правіць
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU)
- ↑ Указ Президиума Верховного Совета БССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Минской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938-1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
Літаратура правіць
- Зарэчча // Гарады і вёскі Беларусі. Т. 8 : Мінская вобласць, кн. 4 / Т.У. Бялова (галоўны рэдактар) і інш. — Мінск: Беларуская энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2013. — С. 144. — 528 с. — 2 000 экз. — ISBN 978-985-11-0735-9.
- Памяць : Пухавіцкі раён: гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / [укладальнік А. А. Прановіч; рэдкалегія: А. М. Карлюкевіч і інш.]. — Мінск : Беларусь, 2003. — 748 с. — 3000 экз. ISBN 985-01-0251-9
Спасылкі правіць
- На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх