Спаса-Праабражэнская царква (Заслаўе)

Заслаўе

Спаса-Праабражэнскі сабор, колішні кальвінскі збор — другі кафедральны сабор Мінскай епархіі Беларускай праваслаўнай царквы[1]. Размешчаны у Заслаўі па адрасу вул. Замкавая, 6.

Сабор
Спаса-Праабражэнскі сабор
54°00′26,50″ пн. ш. 27°17′30″ у. д.HGЯO
Краіна  Беларусь
Горад Заслаўе
Канфесія Беларуская праваслаўная царква
Епархія Мінская і Заслаўская епархія
Благачынне Мінская епархія
Архітэктурны стыль рэнесансная архітэктура
Заснавальнік Ян Янавіч Глябовіч
Дата заснавання 1570
Дата пабудовы 1570-я
Статус Ахоўная шыльда гісторыка-культурнай каштоўнасці Рэспублікі Беларусь. Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 611Г000335шыфр 611Г000335
Матэрыял цэгла
Сайт zaslavl-sobor.by
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Найбольш выразны з помнікаў абаронча-культавай архітэктуры рэнесансу, якія дайшлі да нашага часу.

Гісторыя

правіць
 
Апрацоўка дзвярнога парталу і першага паверху храму рустам у стылі рэнесанс

Першапачаткова быў узведзены як кальвінскі збор, у 2-й палове XVI ст., заснавальнікам храма быў тагачасны ўладальнік Заслаўя Ян Глябовіч[2]. Кальвінскі збор размяшчаўся на тэрыторыі ўмацаванага бастыённага замка. Храму таксама надавалася абарончае значэнне і, верагодна, па ўсім яго перыметры ў верхняй частцы сцен былі байніцы.

Вядома, што Ян Глябовіч запрасіў у Заслаўе выдатнага дзеяча беларускай рэфармацыі, філосафа, асветніка і гуманіста Сымона Буднага. У 1572 г. Будны пераехаў сюды, нейкі час ён жыў у Заслаўі, прапаведаваў у рэфарматарскай абшчыне.

Пры кальвінскім зборы існавала школа, дзе маглі вучыліся дзеці розных саслоўяў.

Пры віленскім кашталяне Мікалаю, сыне Я. Глябовіча, кальвінскі збор прыстасавалі ў 1628 годзе пад касцёл Міхаіла Арханёла. Новыя ўладальнікі Заслаўя Крысціна і Казімір Ян Сапегі, які заснавалі тут у 1676 годзе дамініканскі кляштар, перадалі ордэну і храм.

У 1678 годзе былы кальвінскі збор часткова перабудоўваецца: з заходняга боку да храма была прыбудавана вежа і рэканструяваны фасады. У верхняй частцы сцен замест байніц зроблены дэкаратыўны атыкавы пояс, які атрымаў шырокае распаўсюджанне ў архітэктуры рэнесансу на Беларусі. Аб гэтых перабудовах сведчыць рознахарактарная апрацоўка асобных частак фасадаў і неаднолькавая таўшчыня сцен.

У 1833 годзе дамініканскі касцёл скасаваны, а будынак перададзены уніяцкай царкве. У памяць драўлянай уніяцкай Спаса-Праабражэнскай царкве, якая існавала раней у Заслаўі, храм быў асвячоны пад такім жа імем. У 1839 годзе на Полацкім саборы была скасавана Берасцейская царкоўная унія, царква перайшла да Рускай праваслаўнай царкве і ўвайшла ў склад Мінскай епархіі.

У 18641865 гг. Праабражэнская царква была капітальна адрамантавана. Дзейнічала да сярэдзіны 1930-х гг. Да вайны ў храме знаходзіўся мучны склад. Падчас Вялікай Айчыннай вайны царква была часткова пашкоджана. У 1968—1972 гг. адрэстаўрыравана і прыстасавана пад музей рамёстваў і народных промыслаў. Уваходзіць у гісторыка-культурны запаведнік «Заслаўе». У 1980-я гг. перададзена Беларускаму экзархату Маскоўскага патрыярхату. Пасля пажару 1996 г. рэстаўрыравана.

22 верасня 2014 года рашэннем Сінода Беларускай праваслаўнай царквы горад Заслаўе вызначаны другім кафедральным горадам Мінскай епархіі. У сувязі з гэтым 3 сакавіка 2015 года мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел (Панамароў) вызначыў Праабражэнскі храм у горадзе Заслаўі ў якасці другога кафедральнага сабора Мінскай епархіі[3].

Са снежня 2018 года службы ў царкве ў дні беларускіх святых і па вялікіх царкоўных святах вядуцца па-беларуску[4].

Архітэктура

правіць

Царква ўяўляе сабой бесслуповы, безапсідны, прамавугольны ў плане храм. Меў інтэр'ер зальнага характару без алтарнай апсіды, бо ў рэфарматарскім храме не прадугледжвалася месца для алтара і іканастаса. Кафалікон заслаўскага збору мае даволі прыземісты выгляд. Тоўстыя сцены храма заканчваюцца высокім аркатурным поясам наверсе, у якім раней меліся байніцы. Наперадзе кафалікона стаіць 30-метровая вежа з шасцю ярусамі, у кожным з якіх меліся байніцы. Першапачаткова збор быў збудаваны без вежы, якая была дабудавана крыху пазней.

Звонку сцены храма аздабляюць вертыкальныя пілястры, апрацаваныя рустам. Збор стаіць пасярод магутнага бастыённага замка і мае выразна абарончыя рысы, у прыватнасці ён мог служыць апошнім прытулкам абаронцам, а высокая вежа, відавочна, выконвала функцыі дазорнай вежы.

Галерэя

правіць

Зноскі

  1. Архіўная копія(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 26 чэрвеня 2018. Праверана 29 чэрвеня 2018.
  2. Ткачоў, М. А. Абарончыя збудаванні заходніх зямель Беларусі ХIIІ—XVIII стст. — Мн., 1978. C. 135
  3. «Указы» // Минские епархиальные ведомости № 2 (112) 2015, стр. 26
  4. У Заслаўскай царкве пачалі весьці службы на беларускай мове. Дзе яшчэ?

Літаратура

правіць
  • Крыванос Ф. Заслаўская Спаса-Праабражэнская царква // Вестник Белорусского Экзархата. — 1991. — № 1 (6). — С. 37-39.
  • Крыванос Х. Заслаўская Спаса-Праабражэнская царква: [Археал. даслед. (2-я палова XVI — пач. XVII ст.)] // Вестник Белорусского Экзархата. — 1993. — № 1. — С. 37-39.
  • Заслаўская Спаса-Праабражэнская царква // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 6: Дадаізм — Застава / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1998. — Т. 6. С. 546.
  • Заслаўскі кальвінскі збор // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; маст. З. Э. Герасімовіч. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 1: Абаленскі — Кадэнцыя. — С. 649—650. — 688 с. — ISBN 985-11-0314-4 (т. 1), ISBN 985-11-0315-2.
  • Ткачоў, М. А. Абарончыя збудаванні заходніх зямель Беларусі ХIIІ—XVIII стст. — Мн., 1978.
  • Праваслаўныя храмы Беларусі: энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4.

Спасылкі

правіць