Заслужаны артыст Украінскай ССР

ганаровае званне

Заслужаны артыст Украінскай ССР (укр.: Заслужений артист Української РСР) — ганаровае званне, прысвойвалася Прэзідыумам Вярхоўнага Савета Украінскай ССР і з’яўлялася адной з формаў прызнання дзяржавай і грамадствам заслуг выдатных дзеячаў мастацтва, якія праславіліся ў справе развіцця тэатра, музыкі, кіно, цырка і г. д. Заснавана 22 лістапада 1922 года.[1]

Заслужаны артыст Украінскай ССР
Апісанне ўзнагароды
Арыгінальная назва укр.: Заслужений артист Української РСР
Краіна  Украінская ССР
Рэгіён
Тып ганаровае званне
Каму ўручаецца дзеячам мастацтваў
Статус не ўручаецца
Старэйшая народны артыст Украінскай ССР

Прысвойвалася рэжысёрам, кампазітарам, дырыжорам, канцэртмайстэрам, мастацкім кіраўнікам музычных, харавых, танцавальных і іншых калектываў, іншым творчым работнікам, музыкам-выканаўцам за высокае майстэрства і садзейнічанне развіццю мастацтва. Наступнай ступенню прызнання было прысваенне звання «Народны артыст Украінскай ССР», затым «Народны артыст СССР».

З распадам Савецкага Саюза ва Украіне званне «Заслужаны артыст Украінскай ССР» было заменена званнем «Заслужаны артыст Украіны», пры гэтым, улічваючы заслугі грамадзян Украіны, узнагароджаных дзяржаўнымі ўзнагародамі былых СССР і Украінскай ССР, за імі захаваліся правы і абавязкі, прадугледжаныя заканадаўствам былых СССР і Украінскай ССР аб узнагародах.

Лаўрэаты правіць

Зноскі

  1. Державні нагороди України. Архівавана з першакрыніцы 4 лютого 2016. Праверана 1 листопада 2019.

Літаратура правіць

  • Нагороди України: історія, факти, документи у 3-х томах / Д. В. Табачник, І. Д. Безгін, В. Й. Бузало; [та ін.]. — К.: Українознавство, 1996. — т. 2. (укр.)
  • Енциклопедія історії України: Т. 2: Г-Д / Редкол.: В. А. Смолій (голова) та ін. НАН України. Інститут історії України. — К.: Наукова думка, 2004. — 688 с.: іл. (укр.)

Спасылкі правіць